Аляксандр Ігнатавіч Рэзнікаў
Аляксандр Ігнатавіч Рэзнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1971 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | інфекталогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1952) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Ігнатавіч Рэ́знікаў[1] (руск.: Александр Игнатьевич Резников; 1 жніўня 1897 — 15 жніўня 1971) — вучоны ў галіне інфекталогіі, доктар медыцынскіх навук (1952), прафесар (1952).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Рыльск Курскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Рыльскага раёна Курскай вобласці Расіі). У 1927 годзе скончыў Варонежскі ўніверсітэт. З 1 красавіка 1942 года на службе ў Чырвонай Арміі[2][3]. Праходзіў службу ў інфекцыйным шпіталі № 775 1-й арміі і ў эвакуацыйным шпіталі № 904[2][3]. Маёр медыцынскай службы[2][3]. Звольнены ў запас 1 снежня 1945 года[3]. У 1957—1971[4] гадах А. І. Рэзнікаў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, дзе займаў пасаду загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
А. І. Рэзнікаву належаць навуковы працы па праблемах гемараргічнай ліхаманкі, бактэрыяльнай дызентэрыі, хваробы Боткіна. Пад яго кіраўніцтвам на кафедры вяліся актыўныя даследаванні па тэме «Вірусныя гепатыты»[4].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За баявыя заслугі» (1944)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2001
- ↑ а б в Резников Александр Игнатьевич // Музейный комплекс «Дорога памяти» (руск.)
- ↑ а б в г Резников Александр Игнатьевич (руск.) // Праект Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «Память народа»
- ↑ а б Общая информация о кафедре. История кафедры инфекционных болезней (руск.) // Сайт ВДМУ
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэзнікаў Аляксандр Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 560. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Общая информация о кафедре. История кафедры инфекционных болезней (руск.) // Сайт ВДМУ
- Резников Александр Игнатьевич // Музейный комплекс «Дорога памяти» (руск.)
- Резников Александр Игнатьевич (руск.) // Праект Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «Память народа»
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Рыльску
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інфекцыяністы СССР
- Ваенныя ўрачы СССР
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Афіцэры СССР