Аляксандр Анатолевіч Марчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Анатолевіч Марчанка
Дата нараджэння: 14 студзеня 1979(1979-01-14) (40 гадоў)
Грамадзянства:
Прафесія: акцёр

Аляксандр Анатолевіч Марчанка (нар. 14 студзеня 1979, Магілёў, Беларусь) — беларускі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр. Кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 студзеня 1979 года ў Магілёве.

У 1997 годзе паступіў ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва на спецыяльнасць «Рэжысёр, выкладчык спецыяльных тэатральных дысцыплін» у майстэрню В. Анісенкі, які скончыў ў 2002 годзе. У 2001 годзе атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра мастацтваў.

З 2000 па 2001 гады працаваў настаўнікам у САШ № 136 г. Мінска, дзе выкладаў музычна-тэатральныя прадметы. Працаваў педагогам-асістэнтам па рэжысуры на курсе В. Д. Анісенкі.

З 2001 года працуе акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

З 2008 года працуе рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры. З 2009 года — кіраўнік Цэнтра беларускай драматургіі.

Быў адным з куратараў беларуска-нямецкіх тэатральных сустрэч «Пантон» (2010), драматургічнай лабараторыі «Идентификация. Между фактом и фикцией» (сумесна з аб'яднаннем Mit-Ost, Германія), 2011 г.

Арганізатар лабараторый для маладых беларускіх драматургаў, 2012—2015 гг.

Куратар ад Беларусі «Смотра молодых деятелей театра стран СНГ, Балтии и Грузии», 2010—2012 гг.

Куратар лабараторыі «SYPEMEDA» сумесна з вышэйшай школай мастацтваў Берна (Швейцарыя), 2012 г.

Куратар сумеснага спектакля па п'есе Дз. Багаслаўскага «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» (Беларусь-Расія-Кыргызстан), рэж. Шаміль Дыйканбаев, 2013 г.

Кіраўнік штаба ІІ Маладзёжнага тэатральнага форуму краін СНД, Балтыі і Грузіі, лістапад 2015 г.

Ролі ў тэатры[правіць | правіць зыходнік]

  • «Апошнія», паводле п'есы М.Горкага, рэж. А.Бутакоў — Якаў (дыпломны спектакль)
  • «Жаніцьба Бялугіна», паводле п'есы М. Астроўскага, рэж. Ю. Сідараў — Сырамятаў (дыпломны спектакль)
  • 2000 — «Макбет», паводле п'есы У. Шэкспіра, рэж. В. Анісенка — Макдуф
  • 2001 — «Балада пра Бландою», паводле С. Кавалёва, рэж. У. Паржэцкая — Дадон
  • 2001 — «Рычард», паводле п'есы У. Шэкспіра, рэж. В. Анісенка — Рыверс
  • 2002 — «Песні ваўка», паводле В. Паніна, рэж. У. Арлоў — Алень
  • 2002 — "Зона"Х"", паводле А. Карэліна, рэж. С. Гавенка — Стральцоў
  • 2002 — «Понцій Пілат», паводле А. Курэйчыка, рэж. В. Анісенка — Ісус Назарэй
  • 2002 — «Хрустальны туфлік», паводле Ш. Перо, Я. Шварца, Т. Габэ, рэж. С. Кавальчык — Саветнік
  • 2003 — «Каласнікі», паводле А. Шчуцкага, рэж. В. Грыгалюнас, А. Шчуцкі — Джэры
  • 2005 — «Ганна ў тропіках», паводле Н. Круза, рэж. Д. Бэнкс (ЗША) — Палома
  • 2005 — «Кароль Лір», паводле у. Шэкспіра, рэж. А. Ішчанка (Расія) — Герцаг Бургундскі
  • 2000 — «Чорны квадрат», паводле М. Клімковіча, М. Адамчыка, рэж. А. Гарцуеў — Малевіч
  • 2003 — «Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей», паводле У. Аксенкруга, рэж. С. Кавальчык — Кракадзіл, Кот
  • 2004 — «П'емонцкі звер», паводле А. Курэйчыка, рэж. В. Анісенка — Рыцар Жафрэй
  • 2005 — «Кабала святош» («Мальер»), паводле М. Булгакава, рэж. В. Анісенка, С. Кавальчык — Шарль-Варле дэ Лагранж
  • 2006 — «Шлях у Царград», паводле З. Косціча, рэж. С. Кавальчык — Кланімір, Чорная маска, Сведка «В»
  • 2008 — «Раман + Юлія», паводле Д. Балыкі, рэж. В. Анісенка, К. Тарасава — Танцор на дыскатэцы
  • 2010 — «Вяртанне галадара», паводле С. Кавалёва, рэж. К. Аверкава — Істота са «свету Кафкі»
  • «Сляпая зорка», аўтарскі праект М. Рудкоўскага — Псіхолаг

Сённяшнія ролі ў РТБД[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 — «Містэр Розыгрыш», паводле С. Кандрашова, рэж. В. Расстрыжэнкаў — Антон
  • 2002 — «Чарнобыльская малітва», паводле С. Алексіевіч, рэж. Б. Бусаголь, драматург і каардынатар праграмы — В. Сіманьек (Францыя), рэжысёр — В. Анісенка — Мясцовы жыхар
  • 2002 — «Адвечная песня», паводле твораў Я. Купалы, рэж. С. Кавальчык — Салдат
  • 2006 — «Белы анёл з чорнымі крыламі», паводле Д. Балыкі, рэж. В. Расстрыжэнкаў — Самойлаў
  • 2009 — «Дзённік паэта» («Інтымны дзённік»), паводле С. Кавалёва, рэж. В. Баркоўскі — Максім, Пётра
  • 2009 — «Гісторыя двух сабак», паводле Я. Конева, рэж. С. Навуменка — Алег Пятровіч
  • 2010 — «Адамавы жарты», паводле твораў Ф. Аляхновіча і Л. Радзевіча, рэж. С.Навуменка — Чорт
  • 2012 — «Дажыць да прэм'еры», паводле М. Рудкоўскага, рэж. П. Харланчук — Лёша
  • 2013 — «Раскіданае гняздо», рэж. А. Гарцуеў — Паніч
  • 2012 — «Ліфт», рэж. Г. Чарнабаева — Ігар, муж
  • 2012 — «Купала. Кругі раю», рэж. С. Навуменка — Прадстаўнік улады
  • 2013 — «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў», рэж. Ш. Дыйканбаеў — Альберт

Рэжысёрскія работы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Ідылія для падзорнай трубы», паводле Т. Ламонавй
  • «Хлам», паводле М. Дурненкова
  • 2014 — «Мабыць?»
  • 2016 — «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай»
  • 2016 — «Опиум»
  • 2017 — «Беларусь.Дыдактыка»
  • 2017 — «Anti[gone]»
  • 2017 — «Границы»

Ролі ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 — Бабін яр / Бабий Яр — Якаб
  • 2004 — Касі і забівай / Коси и забивай
  • 2009 — Цень самурая / Тень самурая
  • 2010 — Ілюзія палявання / Иллюзия охоты
  • 2011 — Пацалунак Сакрата / Поцелуй Сократа — Нік
  • 2011 — Немец / Немец

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]