Аляксандр Анатолевіч Масяйкоў
Аляксандр Анатолевіч Масяйкоў | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
26 ліпеня 1971 (51 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 178 см |
Аляксандр Анатолевіч Масяйкоў (26 ліпеня 1971, Магілёў, Беларуская ССР, СССР) — савецкі і беларускі канаіст, алімпійскі чэмпіён 1992 года па веславанні на каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м. Заслужаны майстар спорту СССР (1992).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выпускнік Магілёўскага педагагічнага інстытута. Трохкратны чэмпіён свету: 1994 — веславанне на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м, 1997 — на каноэ-двойцы і каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м.
Чэмпіён СССР 1990, 1991 гг. Сярэбраны і бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1991 г. на каноэ-двойцы на дыстанцыях 500 і 1000 м.
На Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне 21-гадовы Масяйкоў і 20-гадовы Дзмітрый Даўгалёнак (трэнер — Сяргей Пастрэхін) прынеслі Аб’яднанай камандзе адзінае золата ў веславанні на байдарках і каноэ. Акрамя гэтага золата Аб’яднаная каманда выйграла толькі адзін сярэбраны медаль высілкамі канаіста Міхаіла Слівінскага.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1997 года на каноэ-адзіночцы.
Ганаровы грамадзянін горада Магілёва з 2001 года.
Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1][2].
Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].
Зноскі
- ↑ Звесткі пра выбраных дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання Архівавана 9 снежня 2017.
- ↑ Звесткі пра выбраных дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Архівавана 14 чэрвеня 2018.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускага спорту : нарысы. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 424 с. — ISBN 978-985-6720-76-8.
- История Могилёва: Мультимедийный проект// Беляева Г. Н., СШ № 34: Разработка и дизайн МГКУП «ЦГИС», 2006—2010. DVD
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Масяйкоў — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Весляры на байдарках і каноэ СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Весляры на байдарках і каноэ Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Весляры на байдарках і каноэ на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Весляры на байдарках і каноэ паводле алфавіта
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання