Аляксандр Антонавіч Крывіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Антонавіч Крывіцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 жніўня 1927(1927-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2017(2017-06-30) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль Францыска Скарыны
Дзяржаўная прэмія СССР

Аляксандр Антонавіч Крывіцкі (15 жніўня 1927, вёска Залессе, Мсціслаўскі раён — 30 чэрвеня 2017) — беларускі мовазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, якая займалася таксама цяслярскім і бондарскім рамяством. У сакавіку 1944 года прызваны у Чырвоную Армію. Ваяваў на 2-м Украінскім фронце.[1] Удзельнік баёў у Аўстрыі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Пасля дэмабілізацыі, у 1947 годзе паступіў на філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута, які скончыў у 1951 годзе. Настаўнічаў у Карэлічах. У 1952—2007 гадах — навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР. У 1959 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Формы асабовых і зваротнага займеннікаў сучаснай беларускай мовы ў іх гісторыі».[2] У 1971 годзе А. А. Крывіцкі стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 2001 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў вывучэнне беларускіх народных гаворак яшчэ ў студэнцкія гады ў Магілёўскім педінстытуце. Усе гады вучобы быў старастам дыялекталагічнага гуртка. У сектары дыялекталогіі інстытута мовазнаўства ён працягваў ездзіць у дыялекталагічныя экспедыцыі, складаў карты для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы».

Арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак. Па яго ініцыятыве Інстытут мовазнаўства АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў лексіграфічныя зборнікі: «З народнага слоўніка», «Народная лексіка», «Жывое слова» і інш.

У шэрагу прац А. А. Крывіцкі раскрыў узаемаадносіны і ўзаемадзеянне літаратурнай і дыялектнай разнавіднасцей нацыянальнай мовы сярод іншых славянскіх моў.

Брашуру «У рытме з развіццём мовы» аўтар прысвяціў стану беларускай моўнай культуры ў розныя перыяды нацыянальнай гісторыі, ролі мовазнаўства ў нацыянальным моўным развіцці народа. А. А. Крывіцкі асвятліў асноўныя набыткі лінгвістыкі на Беларусі у пасляваенны час у галіне лексікаграфіі, правапісу, даследавання розных праблем і пытанняў, актуальных аспектаў граматыкі, марфалогіі, фанетыкі, анамастыкі, вывучэння старабеларускай пісьмовай мовы 15-18 ст., развіцця славістыкі ў Беларусі.

Вынікам асэнсавання шляхоў развіцця беларускай дыялекталагічнай навукі на працягу усёй гісторыі яе функцыянавання стала манаграфія А. А. Крывіцкага «Дыялекталогія беларускай мовы» (2003).[3] У манаграфіі Крывіцкі даў характарыстыку мовазабеспечвальных сродкаў дыялектнай гаворкі як комплексу асаблівасцей двухузроўневага тыпу — уласнадыялектных, ці этнагенетычных, і культурна-гістарычных, або фактаў маўлення; паказаў асаблівасці кожнай са структурных сістэм сродкаў маўлення ў іх тэрытарыяльным пашырэнні, а таксама раскрыў спецыфіку іх развіцця.

Займаўся Аляксандр Крывіцкі таксама і лексікаграфіяй. Галоўным набыткам у гэтай галіне з'явіліся «Тураўскі слоўнік» (Т.1-2, 1982; Т.3 — 1984; Т.4 — 1985; Т.5 — 1987), даведнікі дыялектнай лексікі «Жывёльны свет. Тэматычны слоўнік» (1999), «Раслінны свет. Тэматычны слоўнік» (2000), «Чалавек. Тэматычны слоўнік» (2006).[3]

Асноўныя навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Аб аканні ў гаворках Лагойскага раёна Мінскай вобласці// Працы Ін-та мовазнаўства АН БССР. Вып. 111.—Мн., 1957.—С. 159—169.
  • Мацкевіч, Ю. Ф. Атлас беларускіх гаворак/ Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Крывіцкі// Настаўн. газ.—1972.—5 студз.
  • Мацкевич, Ю. Ф. Атлас белоруских говоров/ Ю. Ф. Мацкевіч, А. А. Кривицкий// Сел. газ..—1971.—24 нояб.
  • Атлас гаворак беларускай мовы// Беларусь.—1956.—№ 5.—С. 32.
  • Жураўскі, А. І., Крывіцкі А. А. Беларускае мовазнаўства ў Акадэміі навук БССР/ А. І. Жураўскі, А. А. Крывіцкі.—Мн.: Навука і тэхніка, 1979.—95 с.
  • Беларуская мова, яе родзічы і блізкія// Бярозка.—1966.—№ 12.—С. 15.
  • Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа// Нар. асвета.—1984.—№ 8.—С. 49-51.
  • Кривицкий, А. А. Белорусский язык для говорящих по-русски/ А. А. Кривицкий, А. Е. Михневич, А. И. Подлужный.—3-е изд., перераб.—Мн.: Выш. шк., 1990.—368 с.
  • Кривицкий, А. А. Белорусский язык для небелоруссов/ А. А. Кривицкий, А. Е. Михневич, А. И. Подлужный.—2-е изд, испр. и доп.—Мн.: Выш.шк., 1978.—352 с.
  • Гаворкі вёскі Яскавічы Салігорскага раёна// Народная словатворчасць.—Мн., 1979.—С. 104—112.
  • Гавораць чарнобыльцы: З мясцовых гаворак чарнобыл. Зоны ў Беларусі/ Склад. і навук. рэд. А. А. Крывіцкі.—Мн., 1994.—220 с.
  • Дыялект// БелСЭ. У 12 т. Т. 4.—Мн., 1971.—С. 340.
  • Дыялекталагічны атлас беларускай мовы.—Мн.: АН БССР, 1963.—971 с.: 338 карт.
  • Дыялекталогія// БелСЭ. У 12 т. Т. 4.—Мн., 1971.—С. 340—341.
  • З гісторыі нашых прозвішчаў// Полымя.—1970.—№ 8.—С. 232—236.
  • З лексічных рэгіяналізмаў Віцебшчыны// Нар. слова.—Мн., 1976.—С. 92-100.
  • З народнага слоўніка/ Рэд. А. А. Крывіцкі.—Мн.: Навука і тэхніка, 1975.—350 с.
  • Из словаря полесских рыболовов// Полесье.—М., 1968.—С. 162—174.
  • Каштоўнае даследванне// Беларусь.—1964.—№ 11.
  • Кніга для чытання і дарадчык на штодзень// Полымя.—1963.—№ 9.—С. 155—162.
  • Веренич, В. Л. Лексика городенских гончаров/ В. Л. Веренич, А. А. Кривицкий// Полесье.—М., 1968.—С. 175—192.
  • Летапіс мовы// Беларусь.—1964.—№ 8.—С. 27.
  • Лингвогеографическая статья в белорусском лексическом атласе// Совещане по общим вопросам диалектологии и истории языка.—М., 1977.—С. 32-34.
  • Лингвогеографическая статья в белорусском лексическом атласе// Лингвистическая география и проблемы истории языка: Материалы VI Всесоюз. совещ.—Нальчик, 1981.—С. 16-21.
  • Крывіцкі, А. А. Міжнародная канферэнцыя па АЛА у ГДР/ А. А. Крывіцкі, А. І. Падлужны// Беларуская лінгвістыка. Вып. 19.—Мн., 1981.—С. 75-76.
  • Бірыла, М. В. Міжнародная нарада па агульнаславянскаму лінгвістычнаму атласу/ М. В. Бірыла, А. А. Крывіцкі// Беларуская лінгвістыка. Вып. 2.—Мн., 1972.—С. 78-79.
  • Крывіцкі А. А. Моўная старажытнасць Тураўшчыны/ А. А. Крывіцкі, В. Лабко// Голас Радзімы.—1976.—22 ліп.
  • Народная лексіка/ Рэд. А. А. Крывіцкі.—Мн.: Навка і тэхніка, 1977.—287 с.
  • Народная словатворчасць/ Рэд. А. А. Крывіцкі.—Мн.: Навука і тэхніка, 1979.—336 с.
  • Наша родная мова.—Выд. 3-е, дапрац.—Мн.: Нар. асвета, 1973.—192 с.
  • Образование междиалектной границы белорусского языка// Совещание по общим вопросам диалектологии и истории языка.—М., 1979.—С. 110—111.
  • Оканне // БелСЭ: Кароткая энцыкл. Т.4.—Мн., 1981.—С. 419.
  • Падрыхтоўка дыялектычнага атласа беларускай мовы// ЛІМ.—1954.—3 ліп.
  • Полесские говоры Белоруссии и современный белорусский диалектный язык// Полесье и этногенез славян.—М., 1983.—С. 50-52.
  • Крывіцкі, А. А. Пра слоўнік Тураўшчыны/ А. А. Крывіцкі, Г. А. Цыхун, І. Я. Яшкін// нар. слова.—Мн., 1976.—С. 288—307.
  • Крывіцкі, А. А. Практыкум па фанетыцы беларукай мовы: Вучэб. дапам./ А. А. Крывіцкі, А. І. Падлужны.—Мн.: Выш. шк., 1989.—219 с.
  • Прасцейшыя элементы гукавай абалонкі мовы// Материалы конф. Молодых учёных АН БССР.—Мн., 1958.—С. 49-52.
  • Крывіцкі А. А. Рабочая нарада па ЛАЕ у Маскве/ А. А. Крывіцкі, П. А. Міхайлаў// Беларуская лінгвістыка. Вып. 21.—Мн., 1982.—С. 78-79.
  • Рэгіянальная лексіка з паўночнай Віцебшчыны// Народная лексіка.—1977.—С. 31-38.
  • Скланенне// Бел. ССР: Карот. энцыкл. Т.4.—Мн., 1981.—С. 531—532.
  • Спадчына Я. Ф. Карскага па беларускай дыялекталогіі// Беларуская лінгвістыка. Вып. 21.—Мн., 1981.—с. 18-24.
  • Крывіцкі, А. Спроба лінгвагеалогіі Палесся/ А. Крывіцкі, Г. Цыхун// Полымя.—1972.—№ 11.—С. 245—248.
  • Сучасная беларуская літаратурная мова і народныя гаворкі.—Мн., 1961.—40 с.
  • Тураўскі слоўнік. У 5 т. Т.1: А-Г/ Склад. А. А. Крывіцкі і шнш.—Мн.: Навука і тэхніка, 1982.—255 с.
  • Тураўскі слоўнік. У 5 т. Т.2: Д-К/ Склад. А. А. Крывіцкі і шнш.—Мн.: Навука і тэхніка, 1982.—271 с.
  • Тураўскі слоўнік. У 5 т. Т.3: Л-О/ Склад. А. А. Крывіцкі і шнш.—Мн.: Навука і тэхніка, 1982.—312 с.
  • Тураўскі слоўнік. У 5 т. Т.4: П-Р/ Склад. А. А. Крывіцкі і шнш.—Мн.: Навука і тэхніка, 1982.—360 с.
  • Тураўскі слоўнік. У 5 т. Т.5: С-Я/ Склад. А. А. Крывіцкі і шнш.—Мн.: Навука і тэхніка, 1982.—422 с.
  • Тыпалогія рэзентацыйных адрозненняў у сінтаксісе беларускіх гаворак// Тыпалогія славянскіх моў і ўзаемадзеянне славянскіх літаратур: Тэз. дакл. Ч.2.—Мн., 1977.—С. 187—188.
  • У рытме з развіццём мовы.—Мн., 1976.—76 с.
  • У слоўнік Мсціслаўшчыны// З народнага слоўніка.—Мн., 1975.—С. 119—134.
  • Формы асабовых і зваротнага займеннікаў беларускай мовы ў іх гісторыі// Уч. зап. (Мозыр. гос. пед. ин-т) Вып. 1.—Мн., 1958.—С. 183—214.
  • Формы асабовых і зваротнага займеннікаў беларускай мовы ў іх гісторыі// Весці АН БССР. Сер. грамад. навук.—1957.—№ 1.—С. 111—118.
  • Формы личных и возвратногоместоимения современного белорусского языка в их истории: Автореф. дис.—Мн., 1958.—20 с.
  • Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі// Склад. А. А. Крывіцкі і інш.—Мн., 1962.—350 с.: карт
  • Чаму мы так гаворым…// Беларусь.—1957.—№ 6.—С. 32.
  • Што такое лінгвагеаграфія.—Мн.: Нар. асвета, 1986.—72 с.: іл.
  • Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч// Беларуская лінгвістыка. Вып. 1.—Мн., 1972.—С. 84-85.
  • Я. Ф. Карскі — выдатны беларускі вучоны// Весці АН БССР. Сер. грамад. навук.—1961.— № 1.—С. 5-14
  • Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. указальнік (1825—1965)/ Склад. А. Д. Васілеўская і інш.—Мн.: Навука і тэхніка, 1967.—415 с.
  • Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ. (1966—1975)/ Склад. А. Д. Васілеўская, Я. М. Рамановіч.—Мн.: Навука і тэхніка, 1980.—352 с.
  • Беларускае мовазнаўства: Бібліягр. паказ. (1976—1985)/ Склад. А. Д. Васілеўская,. Я. М. Рамановіч.—Мн., 1993.—559 с. (Гл. імянныя паказальнікі)
  • Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка: Бібліягр. паказ. (1945—1970)/ Склад. М. Я. Грынблат.—Мн.: Навука і тэхніка, 1972.—388 с. (Гл. імянныя паказ.).
  • Бібліяграфічны указальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству/ Склалі М. А. Жыдовіч, Я. М. Рамановіч, А. К. Юрэвіч.—Мн.: Бду, 1960.—221 с. (Гл. імянны паказ.)
  • Методы выкладання беларускай мовы: Бібліягр. паказ.. (1969—1990)/ Склад. М. Я. Лукошус.—Мн.: Выш. шк., 1983.—109 с. (Гл. імянны паказ.).

Зноскі

  1. Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А. А. Крывіцкага. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2008. — С. 5.
  2. Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А. А. Крывіцкага. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2008. — С. 6.
  3. 3,0 3,1 Нацыянальныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік да 80-годдзя А. А. Крывіцкага. — Мн.: ВТАА «Права і эканоміка», 2008. — С. 8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крывіцкі А. А. // БелСЭ. У 12 т. Т. 6.—Мн.,1972.—С. 132.
  • Крывіцкі А. А. // Беларуская мова: Энцыкл.—Мн., 1994.—С. 272—273.
  • Крывіцкі А. А. // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 3.—Мн., 1986.—С. 133.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]