Перайсці да зместу

Аляксандр Архіпавіч Ганчароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Архіпавіч Ганчароў
Міністр мясной і малочнай прамысловасці БССР
1981 — ?
Першы намеснік міністра мясной і малочнай прамысловасці БССР
1970—1981
Намеснік міністра мясной і малочнай прамысловасці БССР
1965—1970
Намеснік начальніка Упраўлення мясной прамысловасці СНГ БССР
1964—1965
Сакратар Маскоўскага РК КПСС Калінінграда
1956—1958

Нараджэнне 20 лістапада 1922(1922-11-20) (101 год)
в. Паўлавічы Клімавіцкага раёна
Адукацыя Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут мясной прамысловасці  (руск.)
Бітвы Вялікая Айчынная вайна

Аляксандр Архіпавіч Ганчароў (20 лістапада 1922, в. Паўлавічы Клімавіцкага раёна —) — дзяржаўны дзеяч БССР[1].

Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут мясной прамысловасці  (руск.) ў 1950 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

У 1950—1956, 1958—1960 начальнік аддзела, дырэктар Калінінградскага мясакамбіната, у 1956—1958 сакратар Маскоўскага РК КПСС Калінінграда. У 1960—1961, 1964—1965 начальнік аддзела, намеснік начальніка Упраўлення мясной прамысловасці СНГ БССР, у 1961—1964 дырэктар Мінскага мясакамбіната. З 1965 намеснік, з 1970 першы намеснік міністра, з 1981 года міністр мясной і малочнай прамысловасці БССР[1].

Член Рэвізійнай камісіі КПБ з 1981 года[1].

Зноскі

  1. а б в г Гончаров Александр Архипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.
  • Ганчароў Аляксандр Архіпавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Клімавіцкага раёна. — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — С. 616.