Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР
скарочана — Мінмясамалпрам
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя БССР
Дата стварэння 26 сакавіка 1946
Папярэдняе ведамства Народны камісарыят мясной і малочнай прамысловасці БССР
Дата скасавання 6 снежня 1985
Заменена на Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт Беларускай ССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці СССР
Вышэйшае ведамства Савет Міністраў БССР
Штаб-кватэра вул. Чкалава, 6, Мінск 220821

Міністэ́рства мясно́й і мало́чнай прамысло́васці Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1953 годзе міністэрства разам з міністэрствамі лёгкай і харчовай прамысловасці аб’яднаны ў адзінае Міністэрства лёгкай і харчовай прамысловасці БССР. З 1954 года — Міністэрства прамысловасці мясных і малочных прадуктаў БССР. У 1957 годзе яго дзейнасць была спынена[1] i на яго базе было ўтворана Упраўленне мясной і малочнай прамысловасці СНГ БССР. У 1962 годзе Упраўленне падзелена на Упраўленне мясной прамысловасці і Упраўленне малочнай прамысловасці. У 1965 годзе на іх базе зноў ўтворана Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР. У 1985 годзе міністэрства ліквідавана. Кіраўніцтва галіной перададзена Дзяржаграпраму БССР.

Структура на 1974 год[правіць | правіць зыходнік]

  • Упраўленне паставак і збыту мясной і малочнай прамысловасці
  • Вытворчы аддзел малочнай прамысловасці.
  • Вытворчы аддзел мясной прамысловасці
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння
  • Ветэрынарная інспекцыя
  • Бюро праектна-канструктарскае (вул. Казінца, 8)
  • Цэнтр па навуковай арганізацыі працы і кіраванню вытворчасцю (вул. Аранская, 4)[2].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965-1991). Ч. 1. — Мн., 2000.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]