Аляксандр Барысавіч Гудкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Барысавіч Гудкоў
Нараджэнне 5 чэрвеня 1957(1957-06-05) (66 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Аляксандр Барысавіч Гудкоў (нар. 5 чэрвеня 1957, Растоў-на-Доне РСФСР) — беларускі палітык. Палкоўнік запасу. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Разанскае вышэйшае ваеннае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, афіцэр з вышэйшай спецыяльнай адукацыяй. Служыў у радах Узброеных Сіл у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Рэспубліцы Афганістан, іншых войнаў і лакальных канфліктаў. Працаваў старшынёй Віцебскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане, старшынёй Віцебскага абласнога саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За баявыя заслугі», васьмю іншымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.[2].

Зноскі