Аляксандр Васілевіч Бранцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Бранцэвіч)
Аляксандр Бранцэвіч
Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу
з 25 красавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка

Нараджэнне 30 кастрычніка 1979(1979-10-30) (44 гады)
Адукацыя
Месца працы

Аляксандр Васілевіч Бранцэвіч (30 кастрычніка 1979, в. Лужасна, Мазалаўскі сельсавет, Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларуская ССР) — генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» (з 2022 года), член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 2000 годзе слесарам па эксплуатацыі газавай гаспадаркі вытворчага ўпраўлення «Віцебскгаз». У 2002 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Беларуская мова, літаратура і гісторыя».

У 2014 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна». У 2016 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1][2].

У 2019 годзе прызначаны намеснікам генеральнага дырэктара УП «Віцебскаблгаз»[2]. Генеральны дырэктар УП «Віцебскаблгаз» з 1 жніўня 2022 года[2], дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, член Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці. З 25 красавіка 2024 года член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу[1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Александр Бранцевич избран кандидатом в члены Президиума Всебелорусского народного собрания от Витебской области (руск.). Витебский районный исполнительный комитет (23 красавіка 2024).
  2. а б в Александр Бранцевич назначен на должность генерального директора УП «Витебскоблгаз» (руск.). Витебские вести (3 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2024. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Производственное республиканское унитарное предприятие "Витебскоблгаз" = Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Віцебскаблгаз": 60 лет успешного развития. ― Минск, 2020.