Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу
Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу — калегіяльны орган, які забяспечвае ў парадку, устаноўленым законам, аператыўнае вырашэнне пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю Усебеларускага народнага сходу[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]
У паўнамоцтвы Прэзідыума ўваходзіць права аспрэчваць легітымнасць прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, зацвярджэнне прадстаўленых Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, а таксама прыцягненне да адказнасці Прэзідэнта Беларусі за «здзяйсненне дзяржаўнай здрады, або іншае падобнае злачынства». Акрамя таго, за Прэзідымам захоўваецца права ўвядзення надзвычайнага або ваеннага становішча і права ўзнагароджвання дзяржаўнымі ўзнагародамі. Прэзідыум павінен збірацца не радзей за адзін раз у паўгода[2].
Члены[правіць | правіць зыходнік]
Прэзідыум складаецца з 15 членаў, уключаючы Старшыню і яго намесніка. Дзеючы склад Прэзідыума быў абраны 24 красавіка 2024 года на VII-м Усебеларускім народным сходзе.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямi i дапаўненнямі, прынятымi на рэспубліканскiх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (23 красавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2024. Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ First All-Belarusian People's Assembly to be convened in April 2024 - presidential official (англ.). Interfax (9 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2024. Праверана 1 чэрвеня 2024.