Перайсці да зместу

Аляксандр Віктаравіч Аліфанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Аліфанаў
Дата нараджэння 13 лістапада 1941(1941-11-13) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Аляксандр Віктаравіч Аліфанаў (нар.13 лістапада 1941, г. Краснакамск, Пермская вобласць, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне высокаэнергетычных метадаў умацавання стальных вырабаў. Доктар тэхнічных навук (2001), cтаршы навуковы супрацоўнік (1988), прафесар (2013). Паэт.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Машыны і механізмы лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1971), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1983), Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі (дактарантура, 2001).

Працаваў у СКБ-3 Мінаўтапрама СССР (1964—1967, старшы тэхнік, інжынер-канструктар), Паўднёва-Заходнем ўпраўленне трэста «Аргхарчпром» (1967—1968, інжынер), Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (1968—1973, загадчык лабараторыі), Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі (1973—2008, малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела), Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце (з 2008, інжынерны факультэт, кафедра абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; атрыманне танных і высокатрывалых рэжучых элементаў з аксідна-субаксіднай керамікі і з мадыфікаваных чыгуноў; магнітна-імпульсная ўмацоўваючая апрацоўка стальных вырабаў, як не загартаваных, так і загартаваных.

Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1988), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2014), Ганаровая грамата Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2018)[1].

Зноскі