Перайсці да зместу

Аляксандр Генадзьевіч Старавойтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Генадзьевіч Старавойтаў
Нараджэнне 23 лістапада 1973(1973-11-23) (51 год)
Адукацыя
Узнагароды

Аляксандр Генадзьевіч Старавойтаў (нар. 23 лістапада 1973, Магілёў) — беларускі ўрач і палітык.

Скончыў Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбна-прафілактычная справа», клінічную ардынатуру ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Анкалогія», Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Кіраванне аховай здароўя», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам медыка-санітарнай часткі Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно», урачом-анколагам Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера, галоўным спецыялістам па акушэрстве і гінекалогіі ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, галоўным урачом установы аховы здароўя «Магілёўская цэнтральная паліклініка».

З’яўляўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага і дваццаць сёмага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта[1].

Зноскі