Аляксандр Георгіевіч Філіпенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Георгіевіч Філіпенка
Дата нараджэння 2 верасня 1944(1944-09-02)[1][2] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Marina Ishimbayeva[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія акцёр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
IMDb ID 0277080
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Георгіевіч Філіпенка (руск.: Алекса́ндр Гео́ргиевич Филиппе́нко; нар. 2 верасня 1944, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1998).

Іграў у спектаклях маскоўскіх тэатраў Гогаль-цэнтр, Тэатр Массавета. Супрацоўнічаў з лекторыем «Прамая мова», дзе праводзіў мона-спектаклі. У яго сольных праграмах гучала проза Гогаля («Мёртвыя душы» з музыкамі Маскоўскай кансерваторыі), Зошчанка, Эрдмана, Даўлатава, Салжаніцына, Філіпенкі. Запісваў аўдыёкніжкі і аўдыёспектаклі.

У лістападзе 2022 года быў звольнены з тэатра Массавета за антываенную пазіцыю і з’ехаў у Літву.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1962 года — член студэнцкай каманды КВЗ МФТІ (чэмпіёны Клуба 1962/1963). У 1964—1969 гадах — акцёр і рэжысёр эстраднай студыі «Наш дом» у студэнцкім тэатры МДУ, у 1969—1975 гадах — акцёр Тэатра драмы і камедыі на Таганцы. У 1974 годзе скончыў Тэатральнае вучылішча імя Барыса Шчукіна. У 1975 годзе Філіпенка паступіў у трупу Акадэмічнага тэатра імя Яўгена Вахтангава, дзе прапрацаваў 20 гадоў. З 1996 па 2006 год — кіраўнік тэатра «Мона-Дуэт-Трыа» пры Масканцэрце. З 2006 па 2022 год — акцёр Тэатра ім. Массавета. З 2019 па 2022 год — акцёр тэатра Гогаль-цэнтр.

Зняўся больш чым у 100 фільмах.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Aleksandr Filippenko // filmportal.de — 2005.
  2. Alexandr Filippenko // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.