Аляксандр Грыкоўскі
| Аляксандр Грыкоўскі | |
|---|---|
| Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, педагог |
| Дата нараджэння | 1893 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 лютага 1919 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Аляксандр Грыкоўскі (1893, в. Корніна, Бельскі павет, Гродзенская губерня — 13 лютага 1919) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог.
Скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю (1910-я г.), Свіслацкую беларускую настаўніцкую семінарыю (1916). Да беларускага руху далучыўся ў час Першай сусветнай вайны. У 1917 дырэктар першай беларускай школы ў Гродне. У 1918 кааптаваны ў склад Віленскай беларускай рады, член Беларускай сувязі нацыянальнага адраджэння Беларусі, Гродзенскай беларускай губернскай управы, Гродзенскага гарадскога часовага камітэта. Першы старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гродне. Адзін з ініцыятараў склікання Беларускага краёвага з'езда Гродзеншчыны. Памёр ад сухотаў. Пахаваны за кошт урада БНР на гродзенскіх могілках.
На смерць Аляксандра Грыкоўскага кампазітар І. Тарасевіч напісаў «Песню» для голасу і фартэпіянна (верш М. Багдановіча).