Аляксандр Жукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Жукоўскі
Дата нараджэння 1926(1926)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1973(1973-11-08)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар

Аляксандр Жукоўскі (19268 лістапада 1973) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1926 г. у в. Залессе Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (зараз Слонімскі раён Гродзенскай вобласці). Вучыўся ў школах Залесся і Жыровічаў. Пасля Другой сусветнай вайны паступіў у Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум.

Падчас навучання ў тэхнікуме ў 1946 г. далучыўся да беларускай падпольнай арганізацыі «Чайка», якая ставіла за мэту змаганне за нацыянальныя правы і годнасць беларусаў, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць Беларусі.

У сярэдзіне 1947 года арганізацыя была выкрытая ў сувязі з дэканспірацыяй Саюза вызвалення Беларусі, які выдаў савецкі агент Алесь Бажко. «Чайка» таксама была выкрытая: з СВБ некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь у выніку канспірацыйнай памылкі. Аляксандр Жукоўскі быў арыштаваны ў тым жа годзе і засуджаны ваенным трыбуналам да 6 гадоў савецкіх канцлагераў. Пакаранне адбываў у турмах Баранавічаў і Оршы, потым у канцлагеры № 2 у Інце (Комі АССР).

У 1953 г. вызваліўся і вярнуўся ў родную вёску Залессе. Завочна закончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў аграномам у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме.

Памёр 8 лістапада 1973 г., пахаваны на вясковых могілках у в. Залессе.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154793.html Біяграфія Аляксандра Жукоўскага

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3.