Аляксандр Мар’янавіч Колышка
Аляксандр Мар’янавіч Колышка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | псіхолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат псіхалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Аляксандр Мар’янавіч Колышка (нар. 28 жніўня 1966, в. Крычнікі, Іўеўскі раён) — беларускі псіхолаг, спецыяліст у вобласці педагагічнай псіхалогіі. Кандыдат псіхалагічных навук (2012), дацэнт[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 жніўня 1966 года ў вёсцы Крычнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1983 годзе скончыў Юрацішкаўскую сярэднюю школу, працаваў брыгадным улікоўцам у калгасе «Прагрэс» Іўеўскага раёна. У 1984—1986 гг. праходзіў вайсковую службу[2].
Вучыўся на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ, пасля ў 1987—1992 гадах на гістарычным факультэце БДУ імя Ф. Скарыны. У 1992—1994 гг. працаваў настаўнікам гісторыі Юрацішкаўскай сярэдняй школы[2].
У 1994 г. скончыў курсы перакваліфікацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Псіхолаг сістэмы адукацыі». У 1994—1997 гадах вучыўся ў аспірантуры на факультэце педагогікі і псіхалогіі ГрДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Асаблівасці міжасобаснага ўзаемадзеяння педагогаў з рознымі тыпамі самаадносін»[2].
З 1997 года працуе на кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, з 2013 — загадчык кафедры[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Старонка на сайце базы даных «Вучоныя Беларусі»
- ↑ а б в О сотрудниках Эксперим псих(недаступная спасылка). web.archive.org (9 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 17 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Іўеўскім раёне
- Кандыдаты псіхалагічных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Псіхолагі Беларусі