Аляксандр Мікалаевіч Башлачоў
Выгляд
| Аляксандр Мікалаевіч Башлачоў | |
|---|---|
| |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 27 мая 1960[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 лютага 1988[1] (27 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Альма-матар |
|
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | паэт, спявак, аўтар-выканаўца, журналіст, гітарыст |
| Гады актыўнасці | з 1983 |
| Інструменты | гітара і вакал |
| Жанры | рок-музыка, bard rock[d] і фолк-панк |
| Псеўданімы | СашБаш |
| bashlach.chat.ru (руск.) | |
Аляксандр Мікалаевіч Башлачоў (руск.: Алекса́ндр Никола́евич Башлачёв; 27 мая 1960, Чарапавец, Валагодская вобласць — 17 лютага 1988, Ленінград) — савецкі рок-музыкант, паэт, бард, спявак, аўтар-выканаўца, мастак і журналіст. Праславіўся як адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў савецкага андэграўнду, уваходзіў у Ленінградскі рок-клуб. За сваё жыццё напісаў крыху больш за 100 вершаў, стварыўшы найбольш вядомыя свае творы на працягу двух гадоў.
