Аляксандр Мікалаевіч Дудук
Аляксандр Мікалаевіч Дудук | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 2009 (80 гадоў) |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Аляксандр Мікалаевіч Дудук (27 студзеня 1929, в. Нарэшавічы, Клецкі раён, Мінская вобласць — 13 чэрвеня 2009) — заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (сувязны спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці з верасня 1943 года па ліпень 1944 года). У 1944—1945 гадах сакратар Чырванаслабодскага сельсавета Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1967—1972 гадах дырэктар саўгаса «Чырвоны сцяг». З мая 1973 года дырэктар саўгаса-камбіната «Мір».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоенны звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР». Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 7 ліпеня 1986 года. Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат», ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны»[1].
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 13 чэрвеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
- Нарадзіліся ў Клецкім раёне
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Дэлегаты XXVI з’езда КПСС
- Дырэктары саўгасаў
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны