Медаль «Серп і Молат»
Медаль «Серп і Молат» | |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | медаль |
Каму ўручаецца | асобам, удастоеным звання «Герой Сацыялістычнай Працы» |
Дата заснавання | 22 мая 1940 |
Статус | не ўручаецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | 20 605 |
Характарыстыкі | |
Памеры | матэрыял — золата, проба 950 |
Старэйшая | медаль «Залатая Зорка» |
Малодшая | Маці-гераіня |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Залаты́ меда́ль «Серп і Молат» — знак асаблівага адрознення ў СССР, якім узнагароджвалі Героя Сацыялістычнай працы нароўні з вышэйшай узнагародай СССР — ордэнам Леніна і граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 22 мая 1940 года Указам Прэзідыума ВС СССР ад 22.05.1940 аб дадатковых знаках адрознення для Герояў Сацыялістычнай Працы. Усяго медалём «Серп і Молат» былі ўзнагароджаны 20 605 чалавек, двойчы ўзнагароджаны 205 чалавек, тройчы ўзнагароджаны 16 чалавек.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з афіцыйным апісаннем, Залаты медаль «Серп і Молат» ўяўляў сабой пяціканцовую зорку з гладкімі двухграннымі прамянямі на адным боку, у цэнтры медаля размяшчаліся рэльефныя серп і молат, дыяметр апісанай акружнасці зоркі складаў 33,5 мм, памер сярпа і молата ад дзяржальні да верхняй кропкі адпаведна — 14 і 13 мм. Адваротны бок медаля меў гладкую паверхню і быў абмежаваны па контуры выступаючым тонкім абадком. На адваротным боку ў цэнтры медаля размяшчаўся надпіс выпуклымі літарамі: «Герой Сацыялістычнай Працы». У верхнім промні зоркі размяшчаўся нумар медаля.
Эскіз медаля распрацаваў Мержанаў Мірон Іванавіч[1] — з 1931 па 1937 гг. галоўны архітэктар ЦВК СССР.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаўся з металічнай пазалочанай калодачкай, якая выраблялася з срэбра ў выглядзе прамавугольнай пласцінкі вышынёй 15 мм і шырынёй 19,5 мм і мела рамкі ў верхняй і ніжняй частках. Унутраная частка калодачкі была абцягнутая шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру шырынёй 20 мм. Калодачка мела на адваротным боку наразны штыфт з гайкай для прымацавання ордэна да адзежы. Медаль была выканана з золата 950 пробы і важыла без калодкі 15,25 грама.
Залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы носіцца на левым боку грудзей над ордэнамі і медалямі СССР.
Зноскі
- ↑ Один дома: ФСО приоткрывает тайны главной резиденции Сталина . РГ (3 сакавіка 2011).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Серп і Мо́лат» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 50—51. — ISBN 5-7062-0111-0. (руск.)
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55. (руск.)