Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 16 лістапада 2004
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта[d]
1982 — 1992

Нараджэнне 17 красавіка 1944(1944-04-17)[1] (79 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Узнагароды

Аляксандр Міхайлавіч Азарчанкаў (нар. 17 красавіка 1944, в. Забалацце, Талачынскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Аграрнай партыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1968), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1986).

Працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Г. Дзіммтрава (1968—1974), старшынёй калгасаў «1 Мая», «Гігант» (1975—1979), начальнікам Талачынскага ўпраўлення сельскайгаспадаркі і харчавання (1979—1982). Займаў пасады старшыні Пастаўскага райвыканкама, першага сакратара Чашніцкага райкама КПБ (1982—1992), першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама (1992—1997), генеральнага дырэктара Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліве (1997—1999).

У 1995 годзе, пасля другога тура галасавання, стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання ад Талачынскай выбарчай акругі № 52[3]. У 1996—2004 гадах дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў, член (1996—2000) і старшыня (2000—2004) Камісіі па аграрных пытаннях.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]