Перайсці да зместу

Беларуская аграрная партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграрная партыя
Выява лагатыпа
Заснавальнік Сямён Георгіевіч Шарэцкі
Дата заснавання 13 чэрвеня 1992
Дата роспуску 11 жніўня 2023
Штаб-кватэра 220007, Мінск, вул. Фабрыцыуса, 7«А»
Краіна
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў
34 / 260
(1995-2000)
5 / 110
(2000-2004)
3 / 110
(2004-2008)
1 / 110
(2008-2012)
1 / 110
(2012-2016)
0 / 110
(2016-2020)
Месцаў у мясцовых Саветах дэпутатаў
6 / 18809

Аграрная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная 13 чэрвеня 1992 як Аб’яднанная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусі, на II з’ездзе (28 студзеня 1994) перайменавана ў Аграрную партыю.

Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.

Падчас канстытуцыйнага крызіса 1996 у партыі адбыўся раскол на прыхільнікаў старшыні партыі і Вярхоўнага Савета XIII-га склікання С. Шарэцкага, і тых, хто падтрымліваў палітыку прэзідэнта А. Лукашэнка. У сакавіку 2000 г. адбыўся IV з’езд партыі на якім старшынёй быў абраны Міхаіл Шыманскі. З’езд таксама пацвердзіў, што падтрымлівае палітыку прэзідэнта і мае намер супрацоўнічаць з уладай.

15 сакавіка 2008 г. на V з’ездзе старшынёй партыі абраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў М. Русы[1]. 12 чэрвеня 2009 г. Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне, у сувязі з тым што партыя не прадставіла ў міністэрства інфармацыю аб сваёй дзейнасці.

На парламенцкіх выбарах 2008, 2012 і 2016 гадоў партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а толькі шляхам збору подпісаў.

На парламенцкіх выбарах 2016 года 637 членаў партыі былі вылучаны ва ўчастковыя камісіі, пры гэтым партыя не вылучыла ніводнага кандыдата ў дэпутаты.

У жніўні 2023 года партыя прыняла рашэнне аб самаліквідацыі.

Выступае за рэфармаванне грамадтсва па прынцыпах дэмакратычнага сацыялізму, перабудову эканомікі на аснове прыватнай і дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, у тым ліку і на зямлю. У сельскай гаспадарцы прызнае формы: вытворчы кааператыў, акцыянернае таварыства, калгас і саўгас, сялянская гаспадарка і малое прадпрыемства.

Удзел у выбарах

[правіць | правіць зыходнік]

Парламенцкія выбары

[правіць | правіць зыходнік]
Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Змена
1995
34 / 260
34 34
2000
5 / 110
5 29
2004
3 / 110
3 2
2008
1 / 110
1 2
2012
1 / 110
1
2016
0 / 110
0 1
2019
0 / 110

Зноскі