Аляксандр Назаравіч Кузняцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Назаравіч Кузняцоў
Дата нараджэння 30 лістапада 1877(1877-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 1946(1946-03-02) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, металург
Навуковая сфера хімія і металургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР

Аляксандр Назаравіч Кузняцоў (руск.: Александр Назарович Кузнецо́в; 1877 — 1946) — савецкі хімік, металург, металазнавец, адзін з арганізатараў алюмініевай прамысловасці ў СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 (30 лістапада) 1877 года ў пасёлку Ніжнесалдзінскі завод (цяпер Ніжняя Салда, Свярдлоўская вобласць). Скончыў Пецярбургскі горны інстытут (1900); працаваў там жа на кафедры металургіі (з 1919 прафесар). Адначасова з 1902 года выкладаў у Політэхнічным інстытуце. Падчас Першай сусветнай вайны распрацаваў і выпрабаваў на сабе процівагаз, арганізаваў іх вытворчасць для расійскай арміі на «Першым рускім процівагазавым заводзе» ва Усць-Славянцы пад Пецярбургам.

У 1915—1916 гадах распрацаваў (сумесна з інжынерам Я. І. Жукоўскім) спосаб атрымання чыстага гліназёму з баксітаў. З 1926 года дырэктар Горна-металургічнай лабараторыі. Ініцыятар стварэння (1931) Ленінградскага НДІ лёгкіх металаў (НИИСАлюминий), у 1931—1934 гадах намеснік дырэктара НДІСА па навуковай частцы. У 1938—1941 гадах распрацаваў новае выбуховае рэчыва СІНАЛ-АК, якое шырока выкарыстоўвалася ў час Вялікай Айчыннай вайны.

У 1941—1944 гадах ва эвакуацыі на Урале. Доктар тэхнічных навук (1935), прафесар (1935). Памёр 2 сакавіка 1946 года. Пахаваны ў Ленінградзе на Волкаўскіх могілках. На прафесарскім корпусе Горнага інстытута ў яго гонар усталяваная мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1