Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў
Дата нараджэння 23 сакавіка 1949(1949-03-23) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера матэрыялазнаўства
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Пятровіч Ласкаўнёў (нар. 23 сакавіка 1949, п. Расоны, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец у галіне матэрыялазнаўства, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19741975 гг. інжынер-канструктар Мінскага гадзіннікавага завода.

З 1975 г. у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларускай ССР, з 2003 г. намеснік дырэктара па навуковай працы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы — у галіне матэрыялазнаўства, кампазіцыйных матэрыялаў, парашковай металургіі ліцця алюмініевых сплаваў.

Упершыню даказаў магчымасць апрацоўкай ціскам атрымаць кампазіцыйныя сілуміны з высокім утрыманнем крэмнію і ўключэннямі часціц, якія не ўтвараюць з матрычным сплавам хімічных злучэнняў і маюць слаістую структуру (графіт, дысульфіт малібдэну).

Доктар тэхнічных навук (2004), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; член-карэспандэнт з 2009).

Аўтар (сааўтар) больш як 100 публікацый, у тым ліку 2 манаграфій. Атрымаў 30 аўтарскіх сведчанняў і патэнтаў на вынаходствы.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Композиционные материалы на основе порошковых сплавов алюминия. Гомель, 2002.
  • Производство алюминиевых поршней для высокофорсированных двигателей внутреннего сгорания. Минск, 2004 (у сааўт).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]