Аляксандр Пятровіч Новікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Пятровіч Новікаў
Дата нараджэння 1954
Месца нараджэння
Дата смерці 2007
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Пятровіч Новікаў (1954, г. Орша, Віцебская вобласць — 2007) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў і дыэлектрыкаў. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1976).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1980—1989 і 1990—1997, выкладчык кафедры фізікі цвёрдага цела, навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі, прафесар кафедры цвердацельнай электронікі, прафесар кафедры фізічнай электронікі), Мінскім НДІ радыёматэрыялаў (1989, начальнік аддзела), ЗША (з 1998, супрацоўнік Gemesis Corporation, г. Сарасота, штат Фларыда).

Навуковыя інтарэсы: алмазныя матэрыялы; тэхналогія алмазнай электронікі і вырабаў на іх аснове; тэхналогія вырошчвання штучных алмазаў (у т. л. каляровых і алмазаў электроннай якасці).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Взаимодействие стационарных интенсивных ионных пучков с полупроводниковыми кристаллами : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.10 / Новиков Александр Петрович. — Минск, 1989.
  • Выход характеристического рентгеновского излучения при взаимодействии тяжелых заряженных частиц с твердыми телами : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук : 01.04.07 / Новиков Александр Петрович. — Минск, 1980.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Новиков Александр Петрович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 208—209.
  • Новиков Александр Петрович // Физический факультет / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. — С. 159.