Аляксандр Рыгоравіч Апанасенка
Выгляд
Аляксандр Рыгоравіч Апанасенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2003 |
Грамадзянства | |
Прафесія | балетмайстар |
Тэатр | |
Узнагароды |
Аляксандр Рыгоравіч Апана́сенка[1] (23 лістапада 1911[1] — 2003) — балетмайстар, Заслужаны артыст УССР (1951), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1961).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кіеве. У 1959—1971 гадах — заснавальнік, мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца БССР. Таксама працаваў у вакальна-харэаграфічным ансамблі «Таўрыя» Крымскай дзяржаўнай філармоніі мастацкім кіраўніком і галоўным балетмайстрам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]На аснове нацыянальных харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты беларускіх танцаў «Лянок», «Мяцельца», «Лявоніха» і інш. Сярод значных пастановак: «Беларусь партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Малдаўская сюіта», «Маладзёжная сюіта».
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Апанасенка Аляксандр Рыгоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 39. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.