Перайсці да зместу

Аляксандр Рыгоравіч Фурманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Фурманаў
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1934(1934-06-05) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Аляксандр Рыгоравіч Фурманаў (нар. 5 чэрвеня 1934, Сакы, Украіна) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (1992), прафесар (1989). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2002).

Скончыў Крымскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. В. Фрунзэ (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне, анатомія і фізіялогія чалавека», 1958).

Запарожскім педагагічным інстытуце (1958—1971, загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (1998—2002, прафесар кафедры аздараўленчай фізічнай культуры), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1971, прафесар кафедры спартыўных гульняў, у 1971—1976 — загадчык кафедры, 2008—2014 — намеснік дырэктар Інстытута турызму, 1986—1995 і 2014 — загадчык кафедры аздараўленчай фізічнай культуры).

Навуковыя інтарэсы: аздараўленчая фізічная культура; спартыўная трэніроўка; турысцкая дзейнасць; здаровы лад жыцця; фізічная рэкрэацыя.

Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1988), нагрудны знак «Выдатнік фізічнай культуры і спорту» (1989), медаль «Ветэран працы» (1991), граматы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1994, 2001, 2007), сярэбраныя медалі ВДНГ СССР і інш.

Зноскі

  • Фурманов Александр Григорьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 400—401.
  • Вехи жизни и признание заслуг / Акулич Л. И., Бойко И. И. // Мир спорта. — 2019. — № 2. — С. 111—115.