Аляксандр Савельевіч Гаўрыкаў
| Аляксандр Савельевіч Гаўрыкаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 10 мая 1948[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 лютага 2022 (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Працаваў у гарадах | Мінск[1] |
Аляксандр Савельевіч Га́ўрыкаў (10 мая 1948, ст. Моніна, Нагінскі раён, Маскоўская вобласць — 10 лютага 2022) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1972 годзе. З 1972 г. — архітэктар, галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце.
Член КПСС з 1975 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): грамадска-бытавы корпус ГПТВ-31 у Мінску (1975), лячэбны корпус прафілакторыя цэлюлозна-папяровага завода ў Светлагорску (1980).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1987, у аўтарскім калектыве) за праектныя прапановы архітэктурна-горадабудаўнічага рашэння забудовы Ульянаўскага ўніверсітэта і прылеглых да яго тэрыторый, 1-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе (1988, у аўтарскім калектыве) за лабараторны корпус НДІ ядзерных праблем пры БДУ ў Мінску, дыплом III ступені ВДНГ БССР за праект Рэспубліканскага галіновага вылічальнага цэнтра ў Мінску (1976, у аўтарскім калектыве)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гавриков Александр Савельевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя