Аляксандр Яўгенавіч Сазанкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Аляксандр Сазанкоў)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Сазанкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Яўгенавіч Сазанкоў
Нарадзіўся 18 сакавіка 1984(1984-03-18) (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Вага 78 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 10
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2009 Беларусь Дняпро (Магілёў) 86 (22)
2010 Беларусь Дынама (Мінск) 22 (5)
2010 — 2012 Польшча Лехія (Гданьск) 10 (1)
2013 — 2017 Беларусь Дняпро (Магілёў) 82 (13)
2017 Беларусь Орша 12 (1)
2018 — 2019 Беларусь Горкі 19 (2)
2019 — Беларусь Орша
Нацыянальная зборная**
2002 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Аляксандр Сазанкоў (нар. 18 сакавіка 1984, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», з цягам часу стаў асноўным нападнікам каманды. У 2010 годзе гуляў за мінскае «Дынама» (дзе таксама быў асноўным нападнікам).

У верасні 2010 года перайшоў у гданьскую «Лехію». Не здолеў зайграць у чэмпіянаце Польшчы з-за траўмы і канфлікту з кіраўніцтвам клуба. У выніку ў верасні 2012 года разарваў кантракт з «Лехіяй».

Тады ж вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро», але з-за судовых працэсаў з «Лехіяй» здолеў зайграць за «Дняпро» толькі ў сезоне 2013. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага нападніка (хоць нярэдка яго замяняў Дзмітрый Коўб), але за ўвесь сезон здолеў забіць толькі адзін гол.

Сезон 2014 пачаў выдатна — дубль Сазанкова ў браму «Гомеля» дазволіў магілёўскаму клубу выйсці ў паўфінал Кубка Беларусі. Але ў тым жа матчы ён атрымаў траўму, з-за якой прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў жніўні 2014 года і замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага нападніка, але не здолеў выратаваць «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[1]. У сезоне 2015 быў асноўным нападнікам клуба ў Першай лізе, але значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўмы.

У лютым 2016 года зноў падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[2]. У сезоне 2016 дапамог «Дняпру» выйсці ў Вышэйшую лігу. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, вярнуўся на поле толькі ў чэрвені. У ліпені 2017 года пакінуў магілёўскі клуб[3].

У жніўні 2017 года далучыўся да «Оршы», за якую выступаў да канца сезона 2017. У 2018—2019 гадах гуляў у складзе клуба Другой лігі «Горкі». У жніўні 2019 года зноў стаў іграком «Оршы»[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]