Аляксандр Слізень
Выгляд
Аляксандр Слізень | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1579 |
Смерць | 11 студзеня 1651 |
Род | Слізні |
Дзеці | Аляксандр Казімір Слізень |
Аляксандр Слізень (1579 — 11 студзеня 1651) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Рыгора, падсудка ашмянскага. Стольнік ашмянскі, староста мядзельскі, выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Як каралеўскі сакратар двойчы ездзіў паслом у Маскву (1610 і 1620 гады).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Кацярынай Стахоўскай меў сына Аляксандра Казіміра, падстолія ашмянскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Віцько Д. В. Silva rerum Стафана Яна Слізня XVII—XVIII стст. з успамінамі Аляксандра Слізня за 1561—1649 гг. (са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. — Мн., 2009. — С. 62-88.
- Вяроўкін-Шэлюта У. Слізні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 584. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Слізні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).