Аляксандр Снегіроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Снегіроў
руск.: Алексей Владимирович Кондрашов
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Алексей Владимирович Кондрашов
Псеўданімы Александр Снегирёв
Дата нараджэння 6 студзеня 1980(1980-01-06) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці з 2005
Кірунак экспрэсіянізм
Жанр экспрэсіянізм
Мова твораў руская
Прэміі

Дэбют[d] (2005)

Рускі Букер (2015)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Снегіроў (пры нараджэнні Аляксей Уладзіміравіч Кандрашоў; нар. 6 студзеня 1980, Масква) — рускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 студзеня 1980 года ў Маскве.

Два гады вучыўся ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, скончыў Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў, магістр паліталогіі. Пасля вучыўся ў аспірантуры.

Падарожнічаў па Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы, працуючы смяцяром, афіцыянтам, будаўнічым рабочым[1]

Друкаваўся ў часопісах «Знамя», «Октябрь», «Новый мир».

Вясной 2014 года браў удзел у пятым сезоне тэлевізійнага праекта «Паліглот» на канале «Культура», дзе ўдзельнікі вывучалі нямецкую мову.

З 2016 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Дружба народов».

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Мае вершы» (2006, апавяданне),
  • «Анталогія прозы дваццацігадовых» (2007, проза)
  • «Як мы бамбавалі Амерыку» (2007, раман)
  • «Нафтавая Венера» (2008, раман)
  • «Мая малышка» (2009, раман)
  • «Ганарыстасць» (2010, раман)
  • «Пачуццё віны» (2013, раман)
  • «Вера» (2015, раман)
  • «Як жа яе клікалі?» (2015, раман)

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнік Яўген Папоў адзначаў: «мяне ў яго творах прыцягнула тое, што Снегіроў спрабуе працаваць „па-над бар’ерамі“ авангардызма, „чарнухі“, лакавання, самалюбавання, макабры, папсы і іншай муці»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • літаратурная прэмія «Дэбют» (2005),
  • прэмія «Вянец» (2007),
  • прэмія «Эўрыка» (2008),
  • прэмія «Зорны білет» (2014),
  • літаратурная прэмія «Рускі Букер» (2015) за раман «Вера».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]