Аляксандр Уладзіміравіч Даманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Даманаў
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1959(1959-10-17) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак, мастак-плакатыст
Жанр станковы жывапіс[d] і плакат
Вучоба
Уплыў Альгерд Адамавіч Малішэўскі
Член у

Аляксандр Уладзіміравіч Дама́наў (17 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1978 годзе Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Вучыўся ў А. Малішэўскага, А. Луцкевіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года[2].

Члены Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў сферы станковага жывапісу[2]. У жывапісных творах распрацоўвае сюррэалістычны кірунак вобразна-выяўленчыя трактоўкі: «Рэквіем» (1993), «Імгненне вечнасці», «Натура, якая сыходзіць» (абедзве 1995)[1], «Класічная філасофія»[2] і інш. Сярод работ у плакаце: серыі экалагічная (1988) і палітычная (1989), «Быццё» (1990). Працуе таксама ў тэхніцы графічнага дызайну[1].

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі сучаснага мастацтва ў Мінску[2].

Зноскі

  1. а б в А. І. Атраховіч. Даманаў Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  2. а б в г д ДАМАНАЎ А. У.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 25 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]