Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Казакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Казакоў
Дата нараджэння 2 лістапада 1982(1982-11-02) (41 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2011)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Аляксандр Уладзіміравіч Казакоў (нар. 2 лістапада 1982, Віцебск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па мілітарнай гісторыі і міграцыйных працэсах ва Усходняй Еўропе ў эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Кандыдат гістарычных навук (2011), дацэнт[1].

Нарадзіўся 2 лістапада 1982 года ў Віцебску[1].

Скончыў у 2005 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2006 годзе — магістратуру, у 2009 годзе — аспірантуру на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Эміграцыя знаці з рускіх княстваў у Вялікае княства Літоўскае (40-я гг. XV — 30-я гг. XVI ст.)»[1].

Працаваў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта: асістэнт, выкладчык, дацэнт. Дацэнт у БДУ. На 2022 год незалежны даследчык (Беларусь — Швецыя)[1].

Сябра Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагоддзяў; гісторыя міграцый, этнічнасці і нацыяналізму; гісторыя шляхецкага саслоўя Беларусі; гісторыя і гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 года[1].

Удзел у калектыўных працах
  • Магнацкі двор і сацыяльнае ўзаемадзеянне (XV—XVIII ст.): зборнік навуковых прац. Мінск, 2014.