Аляксандр Уладзіміравіч Раеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Раеўскі
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Раеўскі
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1988(1988-06-19)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2006—2009 Беларусь Дняпро (Магілёў) 15 (0)
2006   Беларусь Горкі 15 (1)
2009—2012 Беларусь Славія (Мазыр) 63 (3)
2013 Беларусь Хімік (Светлагорск) 21 (0)
2014—2021 Беларусь Славія (Мазыр) 153 (8)
Трэнерская кар’ера
2023 Беларусь Славія (Мазыр) дубль
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2024.

Аляксандр Раеўскі (нар. 19 чэрвеня 1988, Мазыр) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», але хутка апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра». У магілёўскім клубе гуляў за дубль, часам прыцягваўся таксама да гульняў асноўнай каманды. У 2009 годзе перайшоў у «Славію», якая на той момант выступала ў Першай лізе, і праз два гады дапамог ёй перамагчы ў гэтым турніры.

Сезон 2012 распачаў у Вышэйшай лізе ў складзе «Славіі», але ўлетку пакінуў клуб. У другой палове 2012 года заставаўся без клуба, а ў сезоне 2013 стаў іграком светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2013 «Славія» зноў апынулася ў Першай лізе, і Аляксандр чарговы раз далучыўся да мазырскага клуба. У сезоне 2014 забіў 5 галоў за «Славію», чым другі раз дапамог ёй трапіць у Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе Раеўскі стаў пераважна выхадзіць на замену, у сезоне 2016 стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе, тады ж стаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы. У сезоне 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам мазыран, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. На наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў другім дывізіёне і вярнуцца ў эліту.

У 2019—2020 гадах з’яўляўся на полі нерэгулярна, шмат прапускаў з-за траўм. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[2]. У першай палове 2021 года пераважна выхадзіў у стартавым складзе мазыран, з лета стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[3] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2022 года працаваў у «Славіі» дзіцячым трэнерам, а ў пачатку 2023 года стаў галоўным трэнерам дубліруючага складу[4], дзе працаваў да канца 2023 года.

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Raevskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Славия" продлила контракты с Жуком, Чухлеем и Раевским (руск.). football.by (19 студзеня 2021). Праверана 8 лютага 2024.
  3. "Славия" рассталась с Раевским (руск.). football.by (6 студзеня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  4. Все действующие лица нового чемпионата. Заявки команд высшей лиги сезона-2023 (руск.). football.by (17 сакавіка 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.