Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў
Abalmasau, Piatrushenka, Litvinchuk, Makhneu 2010 Belarusian stamp.jpg
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў
Спецыялізацыя байдарка, спрынт
Клуб Дынама
Нарадзіўся 20 чэрвеня 1980(1980-06-20) (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 180 см
Вага 83 кг

Аляксей Аляксандравіч Абалмасаў (20 чэрвеня 1980 у Барысаве) — беларускі вясляр-байдарачнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за зборную Беларусі на ўсім працягу 2000-х гадоў. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Абалмасаў атрымаў залаты медаль у дыстанцыі 1000 м у каяку сярод мужчын у чацвёрцы з Вадзімам Махневым, Раманам Петрушэнкам і Артурам Літвінчуком. Тройчы чэмпіён Еўропы, шматразовы пераможца рэспубліканскіх і моладзевых рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляў Мінскую вобласць і таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Цяпер — трэнер па веславанні на байдарках і каноэ.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Абалмасов Алексей АлександровичБФСТ «Дынама».
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]