Ордэн Айчыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ордэн Айчыны
I ступені
Order fatherland1 rib.png Bel.Ord.Otech.1.jpg
II ступені
Order fatherland2 rib.png Bel.Ord.Otech.2.jpg
III ступені
Order fatherland3 rib.png Bel.Ord.Otech.3.jpg
Арыгінальная назва Ордэн Айчыны
Краіна Беларусь
Тып Ордэн
Кім уручаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Першае ўзнагароджанне 22 кастрычніка 1996
Колькасць узнагароджанняў 191 (1 студзеня 2011)
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Герой Беларусі
Малодшая ўзнагарода Ордэн Воінскай Славы

О́рдэн Айчы́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн Рэспублікі Беларусь. Ордэн Айчыны заснаваны пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь N 3726-XII ад 13.04.1995 г.

Статут ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Айчыны мае тры ступені:

  • Ордэн Айчыны I ступені;
  • Ордэн Айчыны II ступені;
  • Ордэн Айчыны III ступені.

Вышэйшай ступенню ордэна Айчыны з'яўляецца I ступень.

Узнагароджанне ажыццяўляецца паслядоўна ордэнам Айчыны III, II і I ступені:

  • за выдатныя дасягненні ў вытворчай, навукова-даследніцкай, сацыяльна-культурнай, грамадскай, дабрачыннай і іншых сферах дзейнасці, накіраванай на падвышэнне дабрабыту людзей і ўмацаванне магутнасці краіны;
  • за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, забеспячэнні законнасці і правапарадку;
  • за вялікія заслугі ў развіцці эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі краінамі.

Ордэн Айчыны носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых ордэнаў (акрамя ордэна Маці) размяшчаецца перад імі ў парадку старшынства ступеняў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Айчыны ўяўляе сабой знак, выкананы ў форме двух чатырохкутнікаў, якія тыражаюцца адзін на аднаго і ўтвараюць васьміканцовую зорку дыяметрам 44 мм.

У цэнтры зоркі знаходзіцца круг дыяметрам 24 мм, у якім размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, які абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця. У верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Айчына», у ніжняй частцы абазначаныя ступені ордэну: I, II, III. Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.

Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцікутнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне для ордэна I ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх для ордэна II ступені, дзвюма зялёнымі падоўжнымі палоскамі па краёх і адной зялёнай падоўжнай палоскай пасярэдзіне для ордэна III ступені.

Ордэн Айчыны I ступені вырабляецца з срэбра з пазалотай, II ступені — з срэбра з частковай пазалотай, III ступені — з срэбра.

Поўныя кавалеры ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаныя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларусь будзе моцнай апорай для Кітая ў Еўропе. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2011).
  2. Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў краіны. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (24 лістапада 2011).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]