Аляксей Аляксеевіч Казловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Аляксеевіч Казловіч
Дата нараджэння 16 ліпеня 1959(1959-07-16) (61 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Аляксей Аляксеевіч Казловіч (нар. 16 ліпеня 1959, в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1981 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута; праходзіў у 1983 годзе навучанне ў Маскоўскім архітэктурным інстытуце, у 2000 годзе Інстытуце гарадскога развіцця і жыллёвых стратэгій[ru] г. Ратэрдаме. У 19811989 гадах архітэктар Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 19811983 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 19891994 гадах старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў працаўнікоў УКБ і архітэктурных службаў; у 19941997 гадах архітэктар Ленінскага раёна г. Гродна; у 19972000 гадах намеснік галоўнага архітэктара г. Гродна; у 20002005 гадах генеральны дырэктар ТАА «Вікторыя-Гродна»; з 2005 — індывідуальны прадпрымальнік — архітэктар.

Член Беларускага саюза архітэктараў, член праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі БСА. Узнагароджаны ганаровымі граматамі БСА, Гродзенскага гарвыканкама, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 1000 рэалізаваных праектаў сядзібных дамоў і іншых аб’ектаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Козлович Алексей Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.