Аляксей Свірыдавіч Петушкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Свірыдавіч Петушкоў
Дата нараджэння 22 верасня (5 лютага) 1913(1913-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1991(1991-01-27) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19331959
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Свірыдовіч Петушкоў (19131991) — намеснік камандзіра 3-га гвардзейскага авіяцыйнага палка 2-й гвардзейскай авіяцыйнай дывізіі 2-га гвардзейскага авіяцыйнага корпуса авіяцыі далёкага дзеяння, гвардыі падпалкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 кастрычніка 1913 года ў горадзе Лісічанск[1] цяпер Луганскай вобласці , Украіна, беларус. Працаваў токарам у Мінску.

У 1933 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. У 1936 годзе скончыў авіяцыйную школу. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Удзельнічаў у баях каля Арла, Харкава, Кіева, Днепрапятроўска, Варонежа, Таліна, Оршы, Пскова, Нарвы.

Да красавіка 1944 года здзейсніў 250 баявых вылетаў, з іх 226 у начных умовах на бамбардзіраванне ваенна-прамысловых аб'ектаў у глыбокім тыле праціўніка. 19 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі падпалкоўніку Петушкову Аляксею Свірыдавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

З 1959 года палкоўнік А. С. Петушкоў ў запасе. Жыў у горадзе Палтава. Памёр 27 ліпеня 1991 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паводле адных дадзеных з'яўляецца выхадцам з вёскі Фядотава Буда сучаснага Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці, паводле іншых — беларусам, выхадцам з горада Лісічанск, сучаснай Луганскай вобласці

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • За мужество и отвагу. — Харьков, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Свірыдавіч Петушкоў на сайце «Героі краіны»