Аляксей Сямёнавіч Шэін
Аляксей Сямёнавіч Шэін | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне |
1652 |
Смерць | 2 (12) лютага 1700 |
Месца пахавання | |
Род | Q4522396? |
Бацька | Semyon Shein[d] |
Жонка | Anna Dolgorukova[d][1] |
Дзеці | Sergey Shein[d] |
Дзейнасць | палітык |
Званне | генералісімус |
Камандаваў | Novgorod razryad[d] |
Бітвы | |
![]() |
Аляксей Сямёнавіч Шэін, (1662 — 12 лютага 1700) — рускі ваявода, баярын, дзяржаўны дзеяч, першы рускі генералісімус.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Аляксей Шэін паходзіў са старога баярскага роду. Яго прадзед Міхаіл Барысавіч Шэін камандаваў рускімі войскамі падчас Смаленскай вайны 1632—1634 гадоў. Рускія войскі пацярпелі паражэнне. Міхаіл Шэін быў абвінавачаны ў здрадзе і пакараны смерцю, а яго сям’я сасланая ў Сімбірскую губернію.
У 1680—1681 гадах Аляксей Шэін быў ваяводай у Табольску і ў 1683—1684 гадах у Курску. Баярын з 25 сакавіка 1682 года, блізкі баярын з 1685 года. Аляксей Шэін прымаў удзел у Крымскіх паходах 1687 і 1689 гадоў і ў Азоўскіх паходах 1695—1696 гадоў. Падчас першага, няўдалага Азоўскага паходу, Аляксей Шэін камандаваў Праабражэнскім і Сямёнаўскім палкамі. Падчас другога Азоўскага паходу, у 1696 годзе, Аляксей Шэін быў Камандуючым сухапутнымі войскамі. 28 чэрвеня 1696 года за вайсковыя поспехі ў другім Азоўскім паходзе, Пётр I прысвоіў Шэіну званне генералісімуса. Шэін стаў першым генералісімусам Расіі. Пазней, Пётр I прызначыў Шэіна галоўнакамандуючым рускай арміі, камандуючым артылерыяй, конніцай і кіраўнікам замежнага прыказа. У 1697 годзе Шэін служыў у Азове, кіраваў будаўніцтвам марской гавані ў Таганрозе. Яму прыходзілася стала адбіваць набегі турак і татараў.
У 1698 годзе Шэін удзельнічаў у падаўленні стралецкага бунту. Пазней, Шэін патрапіў у няміласць Пятра I, за тое, што ён не выкрыў сувязь стральцоў з царэўнай Сафіяй. Калі Пётр I пачаткаў стрыгчы баярскія бароды, першым ён састрыг бараду Аляксею Шэіну.
Зноскі
- ↑ Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной — СПб.: 1906. — Т. 1.
![]() |
Аляксей Сямёнавіч Шэін на Вікісховішчы |
---|