Фёдар Юр’евіч Рамаданаўскі
Фёдар Юр'евіч Рамаданаўскі | |
---|---|
руск.: Фёдор Ромодановский | |
![]() | |
Нараджэнне | каля 1640 |
Смерць |
17 (28) верасня 1717 |
Месца пахавання | |
Род | Romodanovsky family[d] |
Бацька | Yury Romodanovsky[d] |
Жонка | Yevdokiya Romodanovskaya[d] |
Дзеці | Ivan Romodanovsky[d], Feodosiya Romodanovskaya[d] і Irina Romodanovskaya[d] |
Дзейнасць | палітык |
Званне | генералісімус |
![]() |
Фёдар Юр’евіч Рамаданаўскі (руск.: Фёдор Ю́рьевич Ромода́новский) (каля 1640 — 17 (28) верасня 1717), князь, рускі дзяржаўны дзеяч. Прыбліжаны Пятра I з сяр. 1680-х, удзельнік яго забаў. Малады цар прысвоіў Рамаданаўскаму пышнае званне «генералісімуса пацешных войскаў», уласнаручна згаліў яму бараду і пазбавіў старажытнарускага кафтана. У 1686—1717 Рамаданаўскі узначальваў Праабражэнскі прыказ вышуковых спраў, акрамя таго, кіраваў Сібірскім і Аптэкарскім прыказамі. Падчас вайны назіраў за ліццём марцір і гармат, вырабам бомб і інш. вайсковай рыштункі.
Пётр I, адправіўшыся ў 1697 за мяжу, даручыў кіраванне дзяржавай Рамаданаўскаму, прысвоіўшы яму тытул князя-кесара і Яго Вялікасці. Ён таксама павінен быў назіраць за былой кіраўніцай царэўнай Соф’яй. Падчас адсутнасці Пятра здарыўся стралецкае паўстанне, якое было князь-кесарам задушанае. Рамаданаўскі, гэтак жа, як і фельдмаршал граф Б. Шарамецеў, меў права ўваходзіць у кабінет Пятра I у любы час без дакладу. У хатнім жыцці адрозніваўся незвычайна строгім норавам і прытрымваўся старажытнарускіх звычаяў. Так як яго сын Іван быў жанаты на Анастасіі Фёдараўне Салтыковой, сястры жонкі цара Івана V, то Фёдар Юр’евіч быў блізкім сваяком Пятра I.