Аляксей Уладзімір Мжачык
Аляксей Уладзімір Мжачык | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
30 чэрвеня 1996 |
Памёр |
1 жніўня 2021 (25 гадоў) |
Грамадзянства |
Аляксей Уладзіміравіч Мжачык (30 чэрвеня 1996, Пінск, Брэсцкая вобласць — 1 жніўня 2021, Германія) — беларускі цяжкаатлет, які выступаў у вагавой катэгорыі звыш 109 кг. Сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату свету 2015, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, шматразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 чэрвеня 1996 года ў Пінску. З 9 гадоў займаўся цяжкай атлетыкай, у 2006 годзе ў секцыю яго прывёў айчым. Удзельнік юнацкіх і маладзёжных чэмпіянатаў Беларусі. У 17 гадоў стаў чэмпіёнам Беларусі сярод юніёраў (2014). У 2015 годзе на 41-м чэмпіянаце свету сярод юніёраў ва Вроцлаве заваяваў сярэбраны медаль. У тым жа годзе на дарослым чэмпіянаце Еўропы ў Тбілісі стаў 8-м у катэгорыі звыш 105 кг.
Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе з выніковай вагой 411 кг (рывок 187 кг, штуршок 224 кг) заняў 12-е месца ў катэгорыі звыш 105 кг. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Беларусі (2016, 2018 і 2019).
Загінуў 1 жніўня 2021 года ў Германіі ў выніку аўтамабільнай аварыі.