Аляксей Філіпчанка
Аляксей Філіпчанка | |
---|---|
Род дзейнасці | юрыст, праваабаронец |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1949 |
Дата смерці | 31 ліпеня 1998 (48 гадоў) |
Месца смерці |
Аляксей Філіпчанка (6 лістапада 1949 — 31 ліпеня 1998, Наваполацк) — беларускі юрыст, праваабаронца.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў прафесійную кар’еру ў раённай пракуратуры ў 1978 годзе, хутка стаў абласным следчым у асабліва важных справах. Спецыялізаваўся «пярэваратнях»: пракурорах, суддзях, міліцыянтах. Удзельнік спецыяльнай групы пракуратуры СССР, што ў другой палове 1980-х займалася справай віцебскага маньяка Міхасевіча.
З прыходам да ўлады ў Беларусі А. Лукашэнкі не раз публічна заяўляў, што, як некалі за савецкім часам, праваахоўныя органы выйшлі з-пад кантролю грамадства. Як праваабаронца дапамагаў адстойваць інтарэсы свабодным прафсаюзам і іншым грамадскім структурам. Браўся за складаныя справы простых людзей. Так, паводле адной з пастаноў у жанчыны-пенсіянеркі забралі пакой у кватэры; А. Філіпчанка дабіваўся адмены гэтай пастановы два гады. Вычарпаўшы ўсе сродкі змагання праваабаронца пісьмова паведаміў, што, калі судовыя чыноўнікі не скасуюць рашэння, ён публічна спаліць сябе. Улады нічога не зрабілі. 8 ліпеня 1998 года Аляксей Філіпчанка здзейсніў самаспаленне. Яшчэ дваццаць тры дні жыў у рэанімацыі, амаль увесь час застаючыся ў прытомнасці.
Пахаваны на наваполацкіх могілках Вітаржжа. «Хартыя-97» пасмяротна прысудзіла яму сваю першую прэмію за праваабарончую дзейнасць.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арлоў У. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) / Уладзімер Арлоў. — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. ISBN 978-0-929849-83-6