Генадзь Мадэставіч Міхасевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Міхасевіч
Міхасевіч на допыце
Міхасевіч на допыце
Імя пры нараджэнні Генадзь Мадэставіч Міхасевіч
Мянушка «Віцебскі душыцель»
«Патрыёт Віцебска»
Дата нараджэння 1947(1947)
Месца нараджэння вёска Іст, Віцебская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Дата смерці 25 верасня 1987 (у некаторых крыніцах — 3 лютага 1988[1])
Месца смерці
Прычына смерці Расстрэл
Забойствы
Колькасць ахвяр 36
Колькасць параненых 1
Перыяд забойстваў 19711985
Асноўны рэгіён забойстваў Віцебская вобласць
Спосаб забойстваў Задушванне
Выкарыстоўваемая зброя Вяроўкі, касынкі, шарфы, уласныя рукі, жгутак са стэблаў жыта
Матыў Помста, задавальненне, сексуальны
Тып ахвяр Жанчыны і маладыя дзяўчыны
Арышт і пакаранне
Дата арышту 9 снежня 1985
Прычына злову Лісты ў газету (узор почырку)
Пакаранне Смяротная кара

Генадзь Мадэставіч Міхасевіч (1947—1987) — савецкі серыйны забойца. У перыяд з 1971 па 1985 гады здзейсніў 36 даказаных забойстваў жанчын і адзін замах на забойства. Арудаваў на тэрыторыі Віцебска, Полацка, а таксама ў ​​прылеглай сельскай мясцовасці Беларускай ССР.

Біяграфія да забойстваў (1947—1971)[правіць | правіць зыходнік]

Міхасевіч у маладосці

Генадзь Міхасевіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Іст Віцебскай вобласці ў звычайнай працоўнай сям'і.

У дзяцінстве быў замкнутым і малагаварлівым хлопцам, за што часта падвяргаўся насмешкам з боку дзяўчын. З-за гэтага пакутаваў на комплекс сексуальнай непаўнацэннасці. Акрамя таго, юны Міхасевіч амаль штодзень наглядаў за тым, як яго бацька-алкаголік ганяў па двары сваю жонку (маці Міхасевіча). Аб гэтых выпадках ведалі яго сябры і пастаянна здзекваліся з Гены. Гэтыя два факты можна назваць цэнтральнымі ў дзяцінска-юнацкім фарміраванні Генадзя.

Быў у гэты перыяд прызваны ў армію, але там ён не даслужыў — быў камісаваны з-за хваробы на гепатыт.

У 1970 годзе паступіў у Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. За час навучэння ў тэхнікуме ён неаднакратна наведваўся да бацькоў у роднай вёсцы і там жа здейсніў свае першыя забойствы.

Злачынствы (1971—1985)[правіць | правіць зыходнік]

«Калі я яе душу, і яна трапеча, я адчуваю, як па маіх руках у мяне ўліваецца нейкая сіла»

— Са сведчанняў Міхасевіча

Першае забойства адбылася 14 мая 1971 года. У той дзень Міхасевіч хацеў здзейсніць самагубства з-за таго, што растаўся са сваёй дзяўчынай (пазней следства вызначыла, што растаўся ён з ёй за год да гэтага). Дзеля гэтага ён адрэзаў у Полацку бялізнавую вяроўку. Але па дарозе сустрэў маладую жанчыну, Людмілу Андралаву. Як пазней скажа Генадзь, ён вырашыў «не давіцца з-за бабы, а лепей самому некага задавіць»[2].

З матэрыялаў крымінальнай справы па гэтым забойстве: «16 мая 1971 года… за 48 метраў ад грунтовай дарогі, якая адыходзіць ад шашы Полацк — Новаполацк, у разоры, бліз пасаджаных у тым месцы яблынь, быў знойдзены труп, ногі і тулава якога былі пакрытыя кавалкамі дзірвану, а твар прысыпаны зямлёй. Ад азначанай грунтовай дарогі да месца знаходжання трупа вёў след валачэння, які праходзіў па раллі, а затым па лузе. У пачатку яго знаходіліся туфлі і брошка пацярпелай. На шыі былі знойдзены сляды здаўлення органаў рукамі. Пры гэтым было адзначана, што яно рабілася правай рукой. Множныя ранкі на лбе, шчоках і вуснах давалі падставы для вываду аб тым, што рот пацярпелай закрываўся рукамі нападаючага. На руках у ніжняй іх трэці былі знойдзены сляды, якія сведчылі аб прывязванні ў гэтых месцах вяроўкі, з дапамогай якой рабілася перамяшчэнне трупа. Гэта пацвярджаецца таксама наяўнасцю ранак як на спіне, так і на ніжніх канцавінах[3]...»

29 кастрычніка 1971 маньяк амаль папаўся на гарачым. Калі Міхасевіч схапіў чарговую дзяўчыну, тая пачала вырывацца і крычаць. У гэты момант яе пачулі хлопцы, якія перапужаліся, але з ліхтарыкам пайшлі на крык. Міхасевіч гэта зразумеў і вырашыў не рызыкаваць, і ўцёк з месца злачынства. Дзяўчына засталася жывая, а да следства папаў адзін доказ — вяроўка з крывёю першай групы (у барацьбе Міхасевіч быў укушаны)[3]. Аднак у гэты жа дзень забіў і згвалціў іншую дзяўчыну, труп якой быў знойдзены наступнай раніцай.

Наступныя забойствы здзейсніў у 1972 годзе, 15 красавіка і 30 ліпеня (гэтая ахвяра была задушана стэбламі жыта). Яшчэ адну жанчыну забіў у красавіку 1973 года. У гэтым жа годзе скончыў тэхнікум, вярнуўся ў вёску Іст і пачаў працаваць у саўгасе. У 1974 годзе злачынстваў не рабіў[3].

Для ўсіх сваякоў, калег і сяброў Генадзь працягваў здавацца выдатным і працалюбівым чалавекам. Сам ён зусім не вылучаўся ад астатніх: меў сям'ю, рэдка спатрабляў алкаголь, не паліў, уступіў па ўласным жаданні ў КПСС.

За злачынствы Міхасевіча да гэтага былі асуджаныя 14 чалавек, адзін з іх быў пакараны смерцю, другі аслеп у турме.

Следства і арышт[правіць | правіць зыходнік]

Для прадухілення забойстваў былі задзейнічаны ўсе органы міліцыі. Былі створаны патрулі дружын. Цікавым фактам з'яўляецца то, што Міхасевіч быў народным дружыннікам, і, па сутнасці, шукаў сам сябе, таксама правяраючы чырвоныя «Запарожцы»[4].

Калі міліцыя стала выкарыстоўваць для выяўлення забойцы масавыя апытанні мужчын наваколля, маньяк моцна занепакоіўся. Тады ён вырашыў зваліць віну за свае злачынствы на кагосьці іншага і напісаў лісты ў некалькі газет, у якіх адказнасць брала на сябе выдуманая арганізацыя «Патрыёты Віцебска», якая нібыта складалася з мужоў-раўніўцаў. Падобная запіска была змешчана Міхасевічам у рот адной з ахвяр. Гэта стала фатальнай памылкай, і праз нейкі час следства вылічыла маньяка па почырку. 9 снежня 1985 года ён быў арыштаваны.

Суд і прысуд[правіць | правіць зыходнік]

Забойца 36 жанчын быў прызнаны ў стане свядомасці. 14 красавіка 1987 года суд прыгаварыў Генадзя Міхасевіча да смяротнага пакарання, прысуд быў прыведзены ў выкананне 25 верасня 1987 года. Па іншых дадзеных — 3 лютага 1988 года ў Пішчалаўскім замку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mikhasevich (англ.) . Murderpedia.
  2. «Следствие вели…». Выпуск 33 — «Витебский душитель»
  3. 3,0 3,1 3,2 Геннадий Михасевич (руск.) . Slaughter House.
  4. Беларусьфільм Витебское дело (руск.) . Беларусьфільм.