Аляксей Адольфавіч Шадзько
Аляксей Адольфавіч Шадзько | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 20 лютага 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | акцёр, спявак |
Аляксей Адольфавіч Шадзько — беларускі музыкант, акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 лютага 1962 года ў Мінску.
Скончыў у 1984 годзе Мінскі тэатральны інстытут. Пасля службы ў войску, працаваў у філармоніях у Тамбове, Гродна, у аркестры ў Мінску.
У 1989 годзе арганізаваў рок-гурт «Доктор Моро» ў Санкт-Пецярбургу. Група праіснавала два гады, выпусціла альбом і зняла некалькі відэакліпаў. Па вяртанні ў Мінск пачаў працу ў Рускім драматычным тэатры імя Горкага. У 1999 годзе стварае групу «Сестра». Усяго за музычную кар’еру з 1991 года запісаў 10 дыскаў.
У цяперашні час выступае з канцэртамі ў Мінску і іншых гарадах, удзельнічае ў некалькіх тэатральных пастаноўках. З 2009 года выступае ў маскоўскім МХАТ імя Горкага.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У складзе гурта «Доктор Моро»:
- «По колено в небесах» (1991)
Сольныя альбомы:
У складзе гурта «Сестра»:
- «Моё» (1999);
- «Несмотря ни на что» (2000);
- «Вход к себе» (2001);
- «Деликатесы № 1» (2002);
- «Диагноз» (2003);
- «Надеждин пароль» (2005);
- «Тайга» (2007).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 25 верасня 2011. (руск.)