Алёкса Жукоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алёкса Жукоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 верасня 1906(1906-09-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1979(1979-02-01) (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны настаўнік РСФСР

Алёкса (Аляксей Аляксандравіч) Жукоўскі (28 верасня 1906, Тэрэспаль, цяпер Польшча — 1 лютага 1979, Масква)[1] — беларускі паэт, празаік, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У часе Першай сусветнай вайны разам з бацькоўскай сям’ёй перасяліўся ў Клімавічы (цяпер Магілёўская вобласць). Закончыў у 1925 годзе Віцебскі педагагічны тэхнікум. Працаваў настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў в. Добасна на Бабруйшчыне. У 1928 г. выкладаў рускую і беларускую мовы ў Жыліцкай сямігодцы Даобасненскага сельсавета. З 1929 г. літсупрацоўнік рэдакцыі бабруйскай газеты «Камуніст»[1].

У 1929—1930 гг. на вайсковай службе. Пасля звальнення вярнуўся на ранейшую працу. У 1932 г. зноў мабілізаваны і служыў да 1938 г. У 1939—1941 гг. настаўнічаў у Обнінскай сярэдняй школе (Калужская вобласць Расіі). У 1941—1945 гг. удзельнік баёў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, служыў у артылерыі, гвардыі маёр[1].

У 1946—1948 гг. працаваў інспектарам школ працоўнай моладзі Масгарана, у 1948—1950 гг. — намеснікам дырэктара, а потым дырэктарам адной з сярэдніх вочна-завочных школ працоўнай моладзі ў Маскве. З 1968 г. быў навуковым супрацоўнікам лабараторыі Навукова-даследчага інстытута агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук СССР. Аўтар каля 50 навуковых прац па арганізацыі педагагічнай дзейнасці[1].

Памёр 1 лютага 1979 года ў Маскве. Там жа пахаваны[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай зоркі. Заслужаны настаўнік РСФСР (1961)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў выступаць з вершамі ў 1925 г. Друкаваўся ў маладнякоўскіх літаратурных альманахах «Пачатак» (Віцебская філія), «Уздым» (Бабруйскай філія), бабруйскай газеце «Камуніст» і іншых выданнях. Напісаў таксама некалькі апавяданняў. Займаўся перакладамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Жукоўскі Алёкса – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]