Бабруйскае жыццё
«Бабруйскае жыцьцё» | |
---|---|
Тып | Штотыднёвік |
Фармат | А3 |
Уладальнік | Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт |
Рэдактар | Аляксандр Казак |
Заснавана | 28 лістапада 1918 |
Мова | Беларуская, руская |
Галоўны офіс | Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, д. 103 |
Тыраж | 7500 (2012) |
Вэб-сайт | bobrlife.by |
«Бабруйскае жыццё» — бабруйская гарадская грамадска-палітычная газета, орган Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Выходзіць штотыднёва ў сераду аб’ёмам у 32 паласы. Падпісны індэкс на «Белпошце» 64100.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваная 28 лістапада 1918 года. Спачатку газета насіла назву «Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома)», а з лютага 1919 года — «Коммунист». З 1924 года выдавалася як акруговая газета, з 1932 — раённая. У 1928—1931 гадах газета выдавала штомесячны літаратурны дадатак «Вясна». З № 6 за 1931 год дадатак выходзіў пад назвай «Ударнік». Да 1925 года газета «Камуніст» выдавалася на беларускай мове. У 1925—1930 гадах адказным сакратаром-рэдактарам газеты быў Міхась Лынькоў.
У Вялікую Айчынную вайну на акупаванай тэрыторыі выдавалася газета «Бабруйскі партызан». З ліпеня 1944 года выходзіла як гарадская газета. З утварэннем Бабруйскай вобласці на базе яе з кастрычніка 1944 да студзеня 1954 года выходзіла Бабруйская абласная газета «Савецкая радзіма». У 1954—1956 гадах пасля скасавання Бабруйскай вобласці «Камуніст» зноў орган гаркама КПБ і гарвыканкама, з 1956 года — аб’яднаная газета.
Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]
Выходзіць па-руску і па-беларуску штотыдзень у сераду. Змяшчае матэрыялы пра грамадска-палітычнае жыццё Бабруйска, афіцыйную інфармацыю, матэрыялы з гісторыі горада, праграму тэлебачання, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі і г.д. Рэдакцыя месціцца на адрасе горад Бабруйск, вуліца Сацыялістычная, 103.
Галоўны рэдактар — Аляксандр Казак[крыніца?].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт газеты(Праверана 24 мая 2023)
- Электронная версія газеты на сайце Бабруйскага гарвыканкама Архівавана 25 снежня 2017.
- Друк Бабруйскага раёна(Праверана 18)