Перайсці да зместу

Алі Якуб Джыбрыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алі Якуб Джыбрыль
араб. علي يعقوب جبريل‎‎
Дата нараджэння 1 студзеня 1964(1964-01-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2024(2024-06-14)[2] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Сілы аператыўнай падтрымкі
Бітвы/войны

Алі Якуб Джыбрыль (араб. علي يعقوب جبريل‎‎; 1 студзеня 196414 чэрвеня 2024[3]) — суданскі военачальнік, камандуючы сектарам «Цэнтральны Дарфур» Сіл аператыўнай падтрымкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ваенную кар’еру пачаў у гады Дарфурскай вайны ў якасці камандзіра племяннога апалчэння. Вызначыўся абвіначваннямі ў здзяйсненні этнічных чыстак. Пазней ён далучыўся да Сіл аператыўнай падтрымкі і прыняў камандаванне сектарам «Цэнтральны Дарфур»[4].

У ходзе вайны САП і УСС Джыбрыль адыграў важную ролю ў ваенных аперацыях прыхільнікаў Махамеда Дагала ў Дарфуры. У прыватнасці, кіраваў войскамі паўстанцаў у ходзе баёў за Эль-Фашыр[5]. На фоне ваенных дзеянняў на яго пасыпаліся абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека[4].

У маі 2024 года Джыбрыль трапіў пад амерыканскія санкцыі за ўдзел у распальванні канфлікту і павелічэнні гвалту ў Дарфуры[6].

Загінуў у Эль-Фашыры[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Notice of OFAC Sanctions ActionFederal Register, 2024.
  2. а б "ضربة كبيرة".. من هو علي يعقوب جبريل الذي أعلن الجيش السوداني مقتله؟Alhurra, 2024. Праверана 15 чэрвеня 2024.
  3. а б جيش السودان: مقتل قائد قوات الدعم السريع في معركة "الفاشر" (ар.). سكاي نيوز عربية. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2024. Праверана 14 чэрвеня 2024.
  4. а б إدريس. أمريكا تفرض عقوبات جديدة على إثنين من قادة الدعم السريع (ар.). Dabanga Radio TV Online (15 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2024. Праверана 14 чэрвеня 2024.
  5. امريكا تعلن فرض عقوبات على قائدين للدعم.. من هما؟. السودان اليوم. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2024.
  6. عقوبات أميركية على قادة قوات الدعم السريع في السودان. العربية (15 مايو 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2024.