Баі за Эль-Фашыр (з 2023)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Баі за Эль-Фашыр | |||||
---|---|---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023) | |||||
Дата |
1-ы этап: з 15 па 20 красавіка 2023 2-і этап: з 12 па 29 мая 2023 2-і этап: з 18 жніўня 2023 |
||||
Месца | г. Эль-Фашыр , Дарфур, Судан | ||||
Статус | працягваецца, з 20 па 12 мая дзейнічала перамір’е | ||||
Праціўнікі | |||||
|
|||||
Камандуючыя | |||||
|
|||||
Агульныя страты | |||||
|
|||||
Баі за Эль-Фашыр — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Эль-Фашыр , адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўночны Дарфур .
Красавіцкія баі
[правіць | правіць зыходнік]Сутыкненні ў Эль-Фашыры, як і ў многіх іншых гарадах Судана, пачаліся 15 красавіка[5]. На наступны дзень САП заявілі, што захапілі аэрапорт і некалькі ваенных аб’ектаў.
Станам на 17-га чысла байцы Дагала кантралявалі лагер бежанцаў Эль-Манхал і раён Эль-Габа, у той час як іх праціўнікі ўмацаваліся ля штаба Галоўнага камандавання[6].
20 красавіка бакі дамовіліся аб трохдзённым спыненні агню[7][8], паводле якіх САП утрымлівалі пазіцыі на захад ад горада, а УСС — на ўсход. Цэнтр Эль-Фашыра стаў дэмілітарызаванай зонай, дзе бяспеку падтрымлівала паліцыя. Штаб-кватэры міжнародных арганізацый перададзены апазіцыйным паўстанцкім рухам[7]. 23 красавіка перамір’е было падоўжана на нявызначаны тэрмін[9].
24 красавіка адбыліся невялікія сутыкненні на поўначы Эль-Фашыра[10].
На 16 красавіка сутыкненняў было паранена 27 чалавек[11]. Да 17-га чысла, паводле арганізацыі «Урачы без межаў», агульная лічба пацярпелых павялічылася да 136[12]. Станам на 21 красавіка паведамлялася пра 44 забітых і 279 параненых[13][14]. Сярод загінулых — грамадзянін Індыі[15][16]. Паводле Міністэрства аховы здароўя Паўночнага Дарфура, на 28-га ў выніку сутыкненняў забіта 62 мірных жыхара (з іх 4 загінулі падчас рабаванняў 24-га[17]), у тым ліку 13 дзяцей, былі забіты, а больш за 282 атрымалі раненні[16]. У выніку абстрэлу 29 мая трое мірных жыхароў загінулі і 27 атрымалі раненні[18].
Да 17 красавіка бальніцы ў горадзе апынуліся перапоўненымі пацярпелымі, і большасць пацыентаў пераводзілі ў паліцэйскі шпіталь. Электрычнасць па ўсім Эль-Фашыры была адключана, а галоўны рынак і жывёлагадоўчы рынак знішчаны[6]. Аэрапорт таксама прыпыніў дзейнасць[12]. У горадзе разрабавалі некалькі бальніц, у тым ліку дзіцячую[13], у той час як лагер бежанцаў Абу-Шук, у якім пражывала больш за 100 000 перамешчаных асоб, да канца красавіка спалены дашчэнту[19].
Наступныя падзеі
[правіць | правіць зыходнік]12 мая перамір’е было парушана, і баі аднавіліся[9]. Сілы Дагала захапілі некалькі кварталаў[9].
Сутыкненні зноў успыхнулі 22-га. У той дзень адбыліся абстрэлы ўсходніх кварталаў, падкантрольных УСС[20]. Потым на некаторы час баі сціхлі[21], але 25 мая аднавіліся[21]. Да 29-га некалькі раёнаў горада былі разбураны або спалены. Разбураны таксама некалькі будынкаў універсітэта Эль-Фашыра[22]. Да 1 чэрвеня атрады Дагала пакінулі шэраг раёнаў ва ўсходніх кварталах, але па-ранейшаму кантралявалі большую іх частку[23].
Амаль увесь чэрвень у горадзе сітуацыя заставалася спакойнай, хоць з абодвух бакоў сюды падцягваліся падмацаванні[24].
18[25]—19[4] жніўня адбыліся новыя сутыкненні. Баі вяліся паміж САП і ВРС аль-Фока[4]. 23 жніўня чацвёра паўстанцаў паранены ў сутычцы з паліцыяй[26].
9 верасня падчас сутычак загінулі 30 чалавек[27].
26 кастрычніка САП разгарнулі атаку на штаб 6-й пяхотнай дывізіі[28]. Да 8 лістапада баі зноў прыпыніліся[29]. 27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[30]. У канцы кастрычніка падчас баёў загінулі 10 чалавек[31]. 2 лістапада ў горадзе забіты мірны жыхар[32]. 6 лістапада маёр Бабакір Муса, палявы камандзір ВРС Міні Мінаві (частка Аб’яднаных сіл абароны Дарфура), быў забіты атрадам САП пад Эль-Фашырам[33].
Кампанія 2024 года
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 2024 года дзевяць чалавек загінулі пры ўрадавых бамбардзіроўках Эль-Фашыра[34].
13 ўспыхнулі баі паміж варагуючымі фракцыямі ВРС[35]. Войскі Дагала разгарнулі тым часам наступальную аперацыю[36]. 12 мая стала вядома, што прынамсі 27 чалавек былі забітыя ў выніку двухдзённых сутыкненняў у горадзе[37]. 19 мая дзевяць чалавек атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП жаночай бальніцы[38]. 24 мая загінулі прынамсі 22 чалавекі[39]. У ходзе баёў 1—2 чэрвеня загінулі дваццаць тры чалавекі. САП паведамлялі, што ўзялі раён Аль-Вахда[40][41].
4 чэрвеня па меншай меры 85 мірных жыхароў былі забітыя і больш за 110 атрымалі раненні ў ходзе сутыкненняў у Эль-Фашыры. Байцы САП ненадоўга ўвайшлі ў раёны Аль-Вахда і Аль-Салам на захад ад горада, але былі адкінутыя праціўнікам[42]. 8 чэрвеня войскі паўстанцаў атакавалі паўднёвую бальніцу, адзіную дзеючую ўстанову ў горадзе[43][44]. 11 чэрвеня восем валанцёраў былі забітыя ў выніку абстрэлу САП дабрачыннай кухні ў раёне Тамбосі[45].
13 чэрвеня Савет Бяспекі ААН прагаласаваў (14 «за», 1 устрымаўся) за прапанаваны Вялікабрытаніяй праект рэзалюцыі, які заклікае пакласці канец аблозе Эль-Фашыра войскамі САП[46].
14 чэрвеня ўрадавая армія заявіла, што адбіла напад праціўніка на горад, у выніку чаго былі забітыя сотні чалавек, у тым ліку камандзір паўстанцаў Алі Якуб Джыбрыль[2]. 18 чэрвеня чатырнаццаць чалавек былі забітыя і яшчэ 25 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу САП лагера для ўнутрана перамешчаных асоб Абу-Шук[47]. 21 чэрвеня адзін чалавек загінуў у выніку абстрэлу паўстанцамі клінікі акушэрства і гінекалогіі[48]. 25 чэрвеня пяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу САП лагера Абу-Шук[49]. 1 ліпеня дзевяць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мячэці Аль-Тыджані сіламі Дагала[50]. Праз два дні пятнаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу жывёлагадоўчага рынку сіламі мяцежнікаў[51].
27 ліпеня прынамсі 25 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў артылерыі і дронаў САП. Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў, што падчас нападаў выкарыстоўвалася хімічная зброя[52]. 3 жніўня дваццаць тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцаў. Сем чалавек загінулі ў выніку авіяўдару ВПС Судана па лагеры перамешчаных асоб Эль-Салам Абуха на паўночным усходзе горада. Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура заявілі, што адбілі найбуйнейшую наземную атаку САП на Эль-Фашыр[53]. 4 жніўня ўрадавая авіяцыя атакавала лагер для ўнутрана перамешчаных асоб Замзам[54]. 10 жніўня часці УСС адбілі атакі праціўніка[55][56]. Губернатар Паўночнага Дарфура абвінаваціў САП у забойстве 28 мірных жыхароў[57]. 8 верасня армія Судана заявіла, што прадухілілі найбуйнейшую атаку беспілотнікаў праціўніка, збіўшы 30 дронаў[58].
11 верасня тры чалавекі загінулі пасля траплення зенітнай ракеты ўрадавай арміі[59]. На наступны дзень улады паведамілі, што адбілі напад паўстанцаў на Эль-Фашыр, забіўшы 80 баевікоў і знішчыўшы 20 транспартных сродкаў. Сярод загінулых быў бачны камандзір САП Абдул Рахман Карн Шата[60].
Зноскі
- ↑ [1]
- ↑ а б "Sudan's army repels major assault on el-Fasher; kills RSF commander". Al Jazeera. 14 June 2024. Праверана 15 June 2024.
- ↑ [2]
- ↑ а б в Camille. Recent clashes cause deaths and injuries in South Darfur and more displacement in North Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (21 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Sudan’s RSF say it seized presidential palace, Khartoum airport in apparent coup bid (англ.). Al Arabiya English (15 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2023.
- ↑ а б Bergman, Andrew. Deadly Sudan Army-RSF clashes spark human tragedy, widespread looting in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (17 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2023.
- ↑ а б Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.) . Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ "Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala". Dabanga(англ.). 2023-05-03. Праверана 2023-05-23.
- ↑ а б в Lisa. Heavy fighting in North Darfur capital amidst ‘alarming increase in food prices’ (англ.) . Dabanga Radio TV Online (12 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ "Sudan: Darfur Update - El Geneina Clashes Continue, Truce Holds in El Fasher, Looting in Nyala". Dabanga(англ.). 2023-05-03. Праверана 2023-05-08.
- ↑ Sudan: Clashes ongoing nationwide as of April 16 /update 3 (англ.). Sudan: Clashes ongoing nationwide as of April 16 /update 3 | Crisis24. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ а б MSF urges for safety of medical teams as fighting escalates in Sudan | MSF (англ.). Médecins Sans Frontières (MSF) International. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ а б Sudan: "We are still hearing gunfire from our compound" (англ.). Doctors Without Borders - USA. Праверана 23 мая 2023.
- ↑ 'Overwhelmed': harrowing hospital account of Sudan conflict . Modern Ghana (21 красавіка 2023). Праверана May 23, 2023.
- ↑ OBEROI, SURINDER SINGH. Sudan death toll nears 200 as clashes continue (англ.). Greater Kashmir (18 красавіка 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ а б أحداث السودان.. مقتل 13 طفلاً وإصابة 39 آخرين في الفاشر (ар.). برس بي (28 красавіка 2023). Праверана 24 мая 2023.
- ↑ Lisa. West Darfur clashes leave 25 dead, prisoners freed in Nyala, El Fasher, and Ed Daein (англ.) . Dabanga Radio TV Online (26 красавіка 2023). Праверана 23 мая 2023.
- ↑ Camille. More fighting and severe water crisis in North Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (30 мая 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
- ↑ Koettl, Christoph (2023-04-21). "Large Food Market Burned in Darfur Camp, Satellite Images Show". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-05-23.
- ↑ "Sudan: Heavy Gunfire in North Darfur Capital". Dabanga(англ.). 2023-05-24. Праверана 2023-06-27.
- ↑ а б Lisa. Battles, attacks, and communication blackout continue in Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (26 мая 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
- ↑ Camille. Fighting in Darfur over the weekend (англ.) . Dabanga Radio TV Online (29 мая 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
- ↑ Bergman, Andrew. Living conditions worsen as soaring prices grip Sudan (англ.) . Dabanga Radio TV Online (1 чэрвеня 2023). Праверана 27 чэрвеня 2023.
- ↑ A vow of fierce battles in Darfur.. and a military mobilization in El Fasher (англ.)(недаступная спасылка). Globe Echo (22 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2023. Праверана 27 чэрвеня 2023.
- ↑ Fears Grow for Hundreds of Thousands as Sudan War Spreads (англ.). VOA (18 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ Lisa. Continued battles deepen civilian suffering in North and South Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (23 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2023.
- ↑ IOM: 190 families displaced by North Darfur clashes (англ.) . Radio Dabanga (11 верасня 2023). Праверана 12 верасня 2023.
- ↑ Lisa. Deadly shelling continues in Sudanese capital, Darfur and South Kordofan (англ.) . Dabanga Radio TV Online (27 кастрычніка 2023). Праверана 14 снежня 2023.
- ↑ AMB. RSF ‘captures West Darfur capital – poised to advance on North Darfur and Kordofan’ (англ.) . Dabanga Radio TV Online (6 лістапада 2023). Праверана 14 снежня 2023.
- ↑ Darfur holdout groups arrive in El-Fasher to protect civilians from RSF attacks (англ.) . Sudan Tribune (27 лістапада 2023). Праверана 28 лістапада 2023.
- ↑ Camille. Concerns as fighting over 'last Darfur SAF-holdout' El Fasher likely to intensify (англ.) . Dabanga Radio TV Online (13 лістапада 2023). Праверана 14 снежня 2023.
- ↑ Amgad. Shelling rocks El Fasher, Darfur wali calls for de-escalation (англ.) . Dabanga Radio TV Online (2 лістапада 2023). Праверана 14 снежня 2023.
- ↑ Minawi’s field commander slain in suspected RSF ambush in North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (6 лістапада 2023). Праверана 8 November 2023.
- ↑ Sudan Air force bombing of North Darfur capital leaves nine dead . Radio Dabanga (25 сакавіка 2024).
- ↑ Internal split in SLM-TC leads to clashes in El Fasher (англ.) . Sudan Tribune (14 красавіка 2024). Праверана 15 красавіка 2024.
- ↑ SudanTribune. Darfur joint force reiterates support for Sudanese army, vows to defend El Fasher (англ.) . Sudan Tribune (12 красавіка 2024). Праверана 14 красавіка 2024.
- ↑ Renewed clashes in El Fasher leave 27 civilians dead, 130 injured (англ.). Sudan Tribune (12 мая 2024). Праверана 13 May 2024.
- ↑ El Fasher women’s and children’s hospital shelled, multiple injured (англ.). Sudan Tribune (20 мая 2024). Праверана 19 May 2024.
- ↑ Fresh clashes in El Fasher leave over 100 injured and 22 dead (англ.). Sudan Tribune (25 мая 2024). Праверана 25 May 2024.
- ↑ Clashes reignite in El-Fasher, Killing 11 Civilians . Sudan Tribune (1 чэрвеня 2024).
- ↑ Medicines airdropped into besieged North Darfur capital . Radio Dabanga (4 чэрвеня 2024).
- ↑ Sudanese Army, RSF militia clash in El Fasher, 85 civilians killed . Daily News Egypt (4 чэрвеня 2024).
- ↑ "Hospital, camp hit in lethal North Darfur shelling". Radio Dabanga. 9 June 2024. Праверана 9 June 2024.
- ↑ "RSF raid on El Fasher only hospital puts critical medical care in peril". Sudan Tribune. 9 June 2024. Праверана 9 June 2024.
- ↑ "El Fasher death toll rises amid RSF shelling and fierce clashes". Sudan Tribune. 11 June 2024. Праверана 12 June 2024.
- ↑ "UN Security Council demands end to Sudan's Darfur city's siege". France 24. 13 June 2024. Праверана 14 June 2024.
- ↑ "Aerial, artillery strikes claim 18 lives in El Fasher and Kutum of North Darfur". Sudan Tribune. 19 June 2024. Праверана 20 June 2024.
- ↑ "Rapid Support Forces shell women's hospital in North Darfur capital, killing pharmacist". Sudan Tribune. 22 June 2024. Праверана 24 June 2024.
- ↑ "RSF continued shelling in El-Fasher kills civilians, targets another hospital". Sudan Tribune. 25 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ "Nine dead in RSF shelling of mosque in North Darfur capital". Radio Dabanga. Праверана 2024-07-02.
- ↑ "15 people killed in fresh RSF shelling of El Fasher market". Sudan tribune. Праверана 2024-07-05.
- ↑ Dozens killed in RSF attack on El Fasher, chemical weapons use alleged (англ.) . Sudan Tribune (27 ліпеня 2024). Праверана 28 ліпеня 2024.
- ↑ Sudan: ‘largest ground attack’ on El Fasher kills 30, more RSF violence reported from Blue Nile, El Gezira, and Khartoum (англ.). Radio Dabanga. Праверана 5 August 2024.
- ↑ SudanTribune. Sudan army bombs Darfur camp days after famine declaration (англ.) . Sudan Tribune (5 жніўня 2024). Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ Sudanese army repulses RSF attack on Gedaref-Al Jazirah border (англ.) . Sudan Tribune (10 жніўня 2024). Праверана 11 жніўня 2024.
- ↑ Sudanese army repels major RSF attack on El Fasher of North Darfur (англ.) . Sudan Tribune (10 жніўня 2024). Праверана 11 жніўня 2024.
- ↑ North Darfur governor accuses RSF of killing 28 civilians in El Fasher attack (англ.) . Sudan Tribune (11 жніўня 2024). Праверана 12 жніўня 2024.
- ↑ "UN official says Sudan's war has killed at least 20,000 people". Associated Press. 8 September 2024. Праверана 8 September 2024.
- ↑ "Sudan battles continue in Darfur and Khartoum, drone shot above Shendi". Radio Dabanga. 12 September 2024. Праверана 13 September 2024.
- ↑ "Sudanese army repels major attack on El Fasher, inflicting heavy RSF losses". Sudan Tribune. 12 September 2024. Праверана 13 September 2024.