Амбарчык (бухта)
Выгляд
Амбарчык | |
---|---|
руск. Амбарчик | |
69°38′55″ пн. ш. 162°18′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | бухта |
Найбольшая глыбіня | 4 м |
Амба́рчык (руск.: Амба́рчик[1]) — бухта каля ўсходняй часткі Калымскага заліва Усходне-Сібірскага мора. Тэрыторыя Расіі. Уваходзіць у тэрыторыю Рэспублікі Саха (Якуція).
Даўжыня бухты каля 3 км. Шырыня каля ўваходу каля 7 км. Глыбіні да 4 м. Большую частку года бухта пакрытая лёдам.
На беразе бухты знаходзіцца сяло Амбарчык — былы порт, першы порт Усходне-Сібірскага мора[2]. У ім у 1935 годзе была адкрыта палярная станцыя[2].
У бухце знаходзіцца усталяваны ў 1977 годзе памятны знак «Ружа вятроў» у гонар палярнага даследчыка Георгія Якаўлевіча Сядова[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Амба́рчик // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 25. — 538 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Восточно-Сибирское море // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.) (Праверана 29 чэрвеня 2023)