Перайсці да зместу

Амдэрма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Амдэрма
69°45′22″ пн. ш. 61°40′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1933
Вышыня цэнтра 20 м і 28 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 405 чал. (2025)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 81857
Паштовы індэкс 166744
amderma.ru
Паказаць/схаваць карты
Амдэрма (Расія)
Амдэрма
Амдэрма

Амдэрма[3]  — пасёлак (у 1936—2004 гадах — пасёлак гарадскога тыпу) у Ненецкай аўтаномнай акрузе. Заснаваны ў 1933 годзе. Знаходзіцца ў памежнай зоне. Размешчаны на ўзбярэжжы Карскага мора, на ўсход ад праліва Югорскі Шар на Югорскім паўвостраве. Адлегласць да акруговага цэнтра, горада Нар’ян-Мара, складае 420 км. Бліжэйшая чыгуначная станцыя знаходзіцца за 270 км у горадзе Варкуце. Пасёлак размяшчаецца за Паўночным палярным кругам у еўрапейскай частцы Расіі. Палярны дзень доўжыцца з 20 мая па 30 ліпеня, палярная ноч — з 27 лістапада па 16 студзеня. Недалёка ад пасёлка працякае рака Амдэрмінка.

Зноскі

  1. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 годаМ.: Росстат, 2025.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці