Амнезія
Jump to navigation
Jump to search
Амнезія | ||
---|---|---|
МКХ-10 | F44.0, R41.3 | |
МКХ-9 | 780.9, 780.93 | |
MeSH | D000647 |
Амнезі́я (ад стар.-грэч.: ἀ- — не + μνήμη — успамін) — адсутнасць успамінаў, аслабленне памяці.
Нармальная амнезія(руск.) бел. ў першыя 2—З гады жыцця дзіцяці абумоўліваецца недаразвіццём кары галаўнога мозга, паталагічная амнезія бывае пры псіхічных хваробах, траўмах галавы, атручэннях і парушэннях свядомасці(руск.) бел.. Пры частковай амнезіі з памяці выпадаюць некаторыя віды і ўяўленні, пры рэтраграднай(руск.) бел. — падзеі пэўнага часу (гадзіны, дні, месяцы), якія папярэднічалі хваробе. Пры антэраграднай амнезіі(руск.) бел. забываюцца падзеі, што адбыліся пасля хваробы ці вострага парушэння свядомасці, а пры амнезіі, якая прагрэсіруе, забываецца найперш тое, што было нядаўна.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Амнезія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Амнезия // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.