Анамасіялогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Анамасіялогія (ад стар.-грэч.: ὀνομᾰσία — называнне + стар.-грэч.: λογος — вучэнне[1]) — навука аб найменнях, адзін з раздзелаў семантыкі. Займаецца пытаннямі намінацыі, аналізам спосабаў і сродкаў стварэння намінатыўных адзінак на розных узроўнях мовы, высвятленнем унутранай формы назваў у розных мовах для абазначэння аднаго і таго ж паняцця, зменай назваў у працэсе гістарычнага развіцця мовы і інш.

Пачала фарміравацца ў самастойную навуку ў 20 стагоддзі (працы аўтрыйскіх і нямецкіх вучоных лінгвістычнага кірунку «Словы і рэчы» Р.Мерынгера, Гуга Шухарта, прадстаўнікоў тэорыі семантычных палёў Л.Вайсбергера, К.Бальдзінгера. працы вучоных Пражскага лінгвістычнага гуртка). У анамасіялагічным аспекце лексіку разглядаюць у этымалагічных слоўніках (напр. «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», т.1-8, 1978-93). Анамасіялагічны аналіз выкарыстоўваюць пры аналізе тананімікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. ISBN 985-11-0036-6.
  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.

Зноскі

  1. Слоўнiк iншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мiнск : БелЭн, 1999  — . Т. 1 : А-Л. - 1999. - 736 с. - ISBN 985-11-0152-4, С.87